2 красавіка, у дзень нараджэньня Х. К. Андэрсэна, адзначаецца Міжнародны дзень дзіцячай кнігі.
Дзень у гісторыі
1996 — у Менску адбылося масавае шэсьце супраць падпісаньня Барысам Ельцыным і Аляксандрам Лукашэнкам дамовы аб стварэньні супольнасьці Расеі і Беларусі.
1997 — падпісаньне дамовы аб стварэньні саюзу Беларусі і Расеі.
У гэты дзень нарадзіліся
742 — Карл Вялікі, кароль франкаў, імпэратар Рымскай імпэрыі.
1805 — Ганс Хрысьціян Андэрсэн, дацкі казачнік.
1832 — Павал Баброўскі, беларускі гісторык і этнограф.
1875 — Уолтэр Пэрсі Крайсьлер, амэрыканскі прадпрымальнік, заснавальнік аўтакарпарацыі «Крайсьлер».
1885 — Сымон Рак-Міхайлоўскі, беларускі літаратар, грамадзкі і палітычны дзяяч. Пасол Сэйму Другой Рэчы Паспалітай.
1921 — Юры Булычоў, мастак кіно.
1933 — Віктар Шымук, паэт
1949 — Алесь Рашчынскі, кампазытар, фальклярыст, музычны кіраўнік ансамблю «Харошкі».
У памяці
1968 — загінуў Якуб Харэўскі (ад нараджэньня Новік), удзельнік збройнага Супраціву 1920-х у Заходняй Беларусі, адзін з кіраўнікоў антысавецкага збройнага Супраціву 1940-х.
1995 — Пімен Панчанка, народны паэт Беларусі.
2005 — Ян Павал II, папа Рымскі.
2009 — Раіса Жук-Грышкевіч, дзяячка беларускай дыяспары ў Канадзе, сябра Рады БНР, рэдактарка выданьня «Камунікаты».