Дата дня
2 лютага 1838 году ў вёсцы Мастаўляны нарадзіўся Кастусь Каліноўскі, кіраўнік нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863–1864 гадоў, нацыянальны герой Беларусі.
Таксама ў гэты дзень
1348 — перамога войскаў Вялікага Княства Літоўскага над крыжакамі на рацэ Стрэве (прыток Нёмана).
1386 — адбыўся зьезд польскай шляхты ў Любліне, дзе вялікага князя ВКЛ Ягайлу абралі каралём Польшчы.
1589 — кароль Жыгімонт ІІІ Ваза пацьвердзіў усе прывілеі Горадні.
1920 — у Тарту падпісаны мірны дагавор, згодна зь якім Савецкая Расея прызнала незалежнасьць Эстоніі.
1943 — капітуляцыя немцаў пад Сталінградам. Заканчэньне Сталінградзкай бітвы.
1968 — адкрыўся літаратурна-этнаграфічны музэй у вёсцы Гудзевічы Мастоўскага раёну.
У гэты дзень нарадзіліся
1494 — Бона Сфорца, каралева і вялікая княгіня, якая ўвайшла ў гісторыю Беларусі маштабнымі аграрнымі рэформамі.
1754 — Шарль Марыс дэ Талейран-Пэрыгор, францускі палітык і дыплямат.
1882 — Джэймз Джойс, ірляндзкі паэт і пісьменьнік, аўтар знакамітага раману «Ўліс».
1941 — Пётра Садоўскі, мовазнаўца, дэпутат Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12-га скліканьня, першы амбасадар Беларусі ў Нямеччыне.
1950 — Лявон Дзейка, дэпутат Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12-га скліканьня, адзін з заснавальнікаў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада).
У памяці
483 да н.э. — Сыдхартха Гаўтама, індыйскі прынц, пасьля пераўвасабленьня — Буда.
1746 — Мікалай Фаўстын Радзівіл, дзяржаўны і вайсковы дзяяч ВКЛ.
1983 — Мікола Прашковіч, беларускі дысыдэнт, літаратуразнаўца, перакладчык, удзельнік нацыянальна-культурніцкага руху 1960–1970-х.
1996 — Алесь Звонак, пісьменьнік, перакладчык, вязень сталінскіх турмаў.