Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень памяці Юрыя Гуменюка


Юры Гумянюк
Юры Гумянюк

Падзеі 19 студзеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дзень у гісторыі

1911 — Заснаваная Менская гарадзкая бібліятэка.

1918 — Разагнаны Ўсерасейскі ўстаноўчы сход.

Дэманстрацыя ў падтрымку Ўстаноўчага сходу, Петраград
Дэманстрацыя ў падтрымку Ўстаноўчага сходу, Петраград

1963 — Адбыўся першы выступ гурту The Beatles на тэлевізіі.

1966Індзіра Гандзі стала трэцім прэм’ер-міністрам Індыі.

Індзіра Гандзі
Індзіра Гандзі

1970 — Пуск першага тралейбуса ў Магілёве.

У гэты дзень нарадзіліся

1809 Эдгар Алан По, амэрыканскі пісьменьнік.

Эдгар Алан По
Эдгар Алан По

1879 Барыс Савінкаў, расейскі эсэр, лідэр антыбальшавіцкага змаганьня.

Барыс Савінкаў
Барыс Савінкаў

1910 Іван Ушакоў, тэатральны мастак, галоўны мастак тэатру Янкі Купалы.

1916 Залман Капыскі, беларускі гісторык.

1931Натальля Паплаўская, беларуская мастачка.

1939Тацяна Мархель, акторка, народная артыстка Беларусі.

1947Лешак Бальцаровіч, польскі палітык і эканаміст, «архітэктар» эканамічных рэформаў у посткамуністычнай Польшчы.

Лешак Бальцаровіч падчас лекцыі ў Менску, 2014
Лешак Бальцаровіч падчас лекцыі ў Менску, 2014

1972 Сяргей Міхалок, беларускі сьпявак, аўтар музыкі і тэкстаў, актор.

Сяргей Міхалок
Сяргей Міхалок

У памяці

1656 Казімір Леў Сапега, дзяржаўны і грамадзкі дзеяч ВКЛ.

Казімір Леў Сапега
Казімір Леў Сапега

1763 Антоні Жалкоўскі, каталіцкі дзяяч, біскуп Беларускі.

1838Апалёнія Серакоўская, жонка аднаго зь лідэраў паўстаньня 1863 году Зыгмунта Серакоўскага.

1862 Міхал Без-Карніловіч, вайсковы тапограф і статыстык, аўтар кнігі «Гістарычныя зьвесткі пра знакамітыя мясьціны ў Беларусі».

1944 Мікола Чарнецкі, беларускі публіцыст, пэдагог, палітычны дзеяч.

1969Ян Палах, студэнт Карлавага ўнівэрсытэту ў Празе, які на знак пратэсту супраць акупацыі Чэхаславаччыны войскамі Варшаўскай дамовы 16 студзеня 1969 году абліў сябе бэнзінам і зьдзейсьніў самаспаленьне. Памёр праз тры дні ў шпіталі. 25 студзеня пахаваньне Палаха на Альшанскіх могілках перарасло ў дэманстрацыю.

Ян Палах
Ян Палах

2001 Ян Пятроўскі, беларускі дзяяч у Заходняй Беларусі і ў эміграцыі, пісьменьнік, перакладчык.

2013 Юры Гумянюк, беларускі пісьменьнік.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG