Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны палітвязьняў: Сяргея Трацюка зь Берасьця перавялі на турэмны рэжым


Сяргей Трацюк, архіўнае фота
Сяргей Трацюк, архіўнае фота

На 27 лістапада беларуская праваабарончая супольнасьць прызнала палітвязьнямі 1449 чалавек. Паводле іншых падлікаў, колькасьць палітвязьняў можа быць большай.

Палітвязьня Сяргея Трацюка перавялі на турэмны рэжым. Заўтра ён адзначыць Дзень народзінаў, піша берасьцейская «Вясна».

Сяргей — жыхар Берасьця, да зьняволеньня працаваў токарам, мае непаўналетнюю дачку. Яго асудзілі паводле ч. 2 арт. 293 КК («Удзел у масавых беспарадках») за акцыю пратэсту ў Берасьце ў жніўні 2020 года.

8 лістапада 2021 года ў судзе Ленінскага раёна Берасьця Сяргею прызначылі 4 гады калёніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Са студзеня 2022 года Сяргей адбываў тэрмін у івацэвіцкай калёніі № 22.

У Івацэвічах 7 ліпеня адбыўся суд аб замене Трацюку рэжыму ўтрыманьня. Па рашэньні судзьдзі Васіля Аўрусевіча яго перавялі на турэмны рэжым у магілёўскую турму № 4 да заканчэньня тэрміну.

28 лістапада Сяргею споўніцца 39 гадоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG