Такім чынам Польшча адрэагавала на ўказ Лукашэнкі аб тым, што працягнуць ці абмяняць пашпарт беларусы, якія жывуць за мяжой, могуць толькі прыехаўшы ў Беларусь, паведамляе «Наша Ніва».
«Рашэньне было ўзгодненае Памежнай аховай, міністэрствамі ўнутраных і замежных спраў Польшчы. Гэтае лягічнае рашэньне, таму што пакуль няма яснага разуменьня, што рабіць шматлікім тысячам беларусаў, якія жывуць у Польшчы і ня змогуць абмяняць свае дакумэнты», — сказаў «Нашай Нiве» польскі дыплямат.
Паводле дыплямата, у далейшым магчыма, будуць прынятыя іншыя рашэньні, ажно да спрашчэньня працэдуры атрыманьня польскага пашпарту, але пакуль адмена штампаў пры перасячэньні мяжы можа хаця б запаволіць заканчэньне пашпарту для беларусаў не з прычыны заканчэньня тэрміну дзеяньня.
У Аб’яднаным пераходным кабінэце выданьню паведамілі, што ведаюць пра ўведзеную Польшчай практыку і плянуюць пераканаць іншыя краіны рабіць гэтак жа.
«Плянуем такую меру абмеркаваць на гэтым тыдні. Пакуль не гатовыя назваць краіну», — сказаў газэце прадстаўнік АПК у замежных справах Валер Кавалеўскі.