Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць ахвяр землятрусу ў Марока перавысіла 2000 чалавек


Наступствы землятрусу ў Марока
Наступствы землятрусу ў Марока

Гэты землятрус стаў наймацнейшым у краіне за апошнія 60 гадоў.

Паводле дадзеных Міністэрства ўнутраных спраў Марока, загінулымі прызналі ўжо 2059 чалавек і яшчэ мінімум 2000 параненыя. У краіне абвясьцілі трохдзённую жалобу.

Дзясяткі нямецкіх ратавальнікаў гатовыя вылецець у Марока для дапамогі ў пераадоленьні наступстваў землятрусу, паведаміла Нямецкая служба тэхнічнай дапамогі (THW), на якую спасылаецца Deutsche Welle.

«Пакуль запыту аб дапамозе з боку Марока не было. Але з нашага боку ўсё гатова», — сказаў прадстаўнік арганізацыі.

Каля 50 ратавальнікаў сабраліся каля аэрапорту ў Кёльне, гатовыя ў любы момант адправіцца ў паўночнаафрыканскую краіну.

Раней Эўразьвяз прапанаваў Марока дапамогу ў ліквідацыі наступстваў магутнага землятрусу.

«ЭЗ гатовы падтрымаць Марока ў гэты цяжкі момант», — напісаў кіраўнік Эўрапейскай рады Шарль Мішэль у сацыяльнай сетцы X (колішні Twitter).

Землятрус магнітудай 6,8 адбыўся напярэдадні, каля 23:00 па мясцовым часе. Эпіцэнтар знаходзіўся ў горным раёне Маракеш-Сафі, у 70 кілямэтрах на паўднёвы захад ад гораду Маракеш. Гэта самы моцны землятрус у Марока больш чым за 60 гадоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG