Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень памяці Андрэя Сахарава


Андрэй Сахараў прамаўляе на Першым з'езьдзе народных дэпутатаў СССР, чэрвент 1989.
Андрэй Сахараў прамаўляе на Першым з'езьдзе народных дэпутатаў СССР, чэрвент 1989.

Падзеі 14 сьнежня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

14 сьнежня 1989 году ад інфаркту памёр Андрэй Сахараў, савецкі дысыдэнт і праваабаронца. Адзін са стваральнікаў першай савецкай вадароднай бомбы, выпрабаваньне якой адбылося ў 1953 г., Андрэй Сахараў узначальваў фонд дапамогі дзецям палітвязьняў і бараніў правы чалавека, за што ў 1975 г. атрымаў Нобэлеўскую прэмію міру.

Таксама ў гэты дзень

1586 — у Горадні ўпершыню ва Ўсходняй Эўропе зрабілі патолягаанатамічнае ўскрыцьцё цела нябожчыка — караля Рэчы Паспалітай Стэфана Баторыя, які памёр за два дні да таго. Спрабуючы вызначыць прычыну ягонае сьмерці, лекары доўга не маглі прыйсьці да згоды. Таму і пастанавілі зрабіць патолягаанатамічнае дасьледаваньне.

Пасьля сьмерці вялікага князя літоўскага і караля польскага Стэфана Баторага яго цела было выкарыстана для першага ва Ўсходняй Эўропе патолягаанатамічнага ўскрыцьця
Пасьля сьмерці вялікага князя літоўскага і караля польскага Стэфана Баторага яго цела было выкарыстана для першага ва Ўсходняй Эўропе патолягаанатамічнага ўскрыцьця

1782браты Мангальф’е запусьцілі першы паветраны шар.

1825 — група рэвалюцыйна настроеных расейскіх афіцэраў у Санкт-Пецярбургу паўстала супраць царызму.

1862 — у Менску было відаць паўночнае зьзяньне. Уладзімер Караткевіч назваў гэтую зьяву «прадвесьцем будучай бітвы», маючы на ўвазе паўстаньне Каліноўскага, якое пачалося праз год.

1939 — Савецкі Саюз выключылі зь Лігі Нацыяў за напад на Фінляндыю.

1949 — Ерусалім абвешчаны сталіцай Ізраілю.

1957 — у газэце «Літаратура і мастацтва» зьявіўся артыкул студэнта факультэту журналістыкі БДУ Барыса Сачанкі «Шанаваць родную мову». Гэта быў першы публічны выступ супраць русыфікацыі амаль за 30 гадоў.

Барыс Сачанка
Барыс Сачанка

2004 — Беларуская асацыяцыя журналістаў атрымала Прэмію за свабоду думкі імя А. Сахарава.

У гэты дзень нарадзіліся

1503Настрадамус, францускі лекар, астроляг і прадказальнік.

1546Тыха Браге, дацкі шляхціц, сёньня найбольш вядомы як адзін зь першых астраномаў у Эўропе.

1738Ян Мікалай Хадкевіч, дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага.

1905 Мікалай Дарожкін, беларускі міколяг і фітапатоляг, акадэмік АН БССР.

1912Уладзімер Кароль, беларускі архітэктар, суаўтар праектаў праспэкту Незалежнасьці, манумэнта Перамогі і будынка Галоўпаштамту ў Менску.

У памяці

1799 — памёр Джордж Вашынгтон, першы прэзыдэнт ЗША.

1941 — памёр Эдуард Вольтэр, этнограф, аўтар кнігі «Матэрыялы да этнаграфіі латыскага племені Віцебскай губэрні».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG