Два гады таму беларускі народ выйшаў бараніць сваё права на свабоду. Сілы цемры не спыняліся ні перад чым, каб здушыць гэты парыў. Эпахальная падзея паўплывала і на беларускую мову. Успомнім знакавыя словы гэтых месяцаў і гадоў — і пра добрае, і пра злое, прайшоўшы ТЭСТ. І слухайма падкаст «Красаўцы»
Не. Хоць трывожныя словы, зьвязаныя з каранавірусам, панавалі ў першай палове 2020 году, але беларусы, перажыўшы аптымістычны катарсіс у жніўні, Словам году выбралі аптымістычнае — Жыве! Яно ў споклічы „Жыве Беларусь!“ (аўтар — Янка Купала). Сьведчаньне самім сабе і папярэджаньне іншым: мы — ёсьць! Наступныя зь першай пяцёркі „словаў году“: бел-чырвона-белы; #Явыходжу; салідарнасьць; Далучайся!
Не. Хоць слова „ябатька“ чужыя паліттэхнолягі запусьцілі ў Беларусь у 2020 годзе, але беларусы, перажыўшы аптымістычны катарсіс, Словам году выбралі аптымістычнае — Жыве! Яно ў споклічы „Жыве Беларусь!“ (аўтар — Янка Купала). Сьведчаньне самім сабе і папярэджаньне іншым: мы — ёсьць! Наступныя зь першай пяцёркі „словаў году“: бел-чырвона-белы; #Явыходжу; салідарнасьць; Далучайся!
Так. У 2020 годзе беларусы перажылі аптымістычны катарсіс, і Слова году таксама аптымістычнае — Жыве! Яно ў споклічы „Жыве Беларусь!“ (аўтар — Янка Купала). Сьведчаньне самім сабе і папярэджаньне іншым: мы — ёсьць! Наступныя зь першай пяцёркі „словаў году“: бел-чырвона-белы; #Явыходжу; салідарнасьць; Далучайся!
Не. Рапуха шэра-карычневага колеру. А „зялёных“ называюць „аліўкі“. Але ў беларускай літаратуры аліўкавы колер рамантычны. У Караткевіча: У гэты вечар над вежамі сьвяціў месяц — такі пяшчотны, аліўкавы, ружовы, — так бы і зьеў яго. Колеры ўніформы называюць адмоўна, калі яе носьбітаў ня любяць. Нямецкую форму feldgrau ‘палявы шэры’ ў акупаванай Беларусі звалі „мышастай“. Ёсьць і іншыя назвы для колераў, блізкіх да аліўкавага: брудна-зялёны, мутна-зялёны.
Не. Хоць „зашчытнік“ — той, хто хавае твар за шчытом. „Зялёных“ называюць „аліўкі“. Але ў беларускай літаратуры аліўкавы колер рамантычны. У Караткевіча: У гэты вечар над вежамі сьвяціў месяц — такі пяшчотны, аліўкавы, ружовы, — так бы і зьеў яго. Колеры ўніформы называюць адмоўна, калі яе носьбітаў ня любяць. Нямецкую форму feldgrau ‘палявы шэры’ ў акупаванай Беларусі звалі „мышастай“. Ёсьць і іншыя назвы для колераў, блізкіх да аліўкавага: брудна-зялёны, мутна-зялёны.
Так. „Зялёных“ называюць „аліўкі“. Але ў беларускай літаратуры аліўкавы колер рамантычны. У Караткевіча: У гэты вечар над вежамі сьвяціў месяц — такі пяшчотны, аліўкавы, ружовы, — так бы і зьеў яго. Колеры ўніформы называюць адмоўна, калі яе носьбітаў ня любяць. Нямецкую форму feldgrau ‘палявы шэры’ ў акупаванай Беларусі звалі „мышастай“. Ёсьць і іншыя назвы для колераў, блізкіх да аліўкавага: брудна-зялёны, мутна-зялёны.
Не. Расейскае „присоединяйся“ няма як выгукнуць. „Да-лу-чай-ся!“ — так па-беларуску 17 жніўня 2020 г. тысячы рабочых МТЗ гукалі, праходзячы паўз іншыя заводы па дарозе да Белтэлерадыёкампаніі. Потым заклік „Да-лу-чай-ся!“ чулі жыхары ўсіх менскіх і ня толькі мікрараёнаў. І далучаліся — да шэсьцяў і акцыяў.
Не. Ужо ж абудзіліся. „Да-лу-чай-ся!“ — так па-беларуску 17 жніўня 2020 г. тысячы рабочых МТЗ гукалі, праходзячы паўз іншыя заводы па дарозе да Белтэлерадыёкампаніі. Потым заклік „Да-лу-чай-ся!“ чулі жыхары ўсіх менскіх і ня толькі мікрараёнаў. І далучаліся — да шэсьцяў і акцыяў.
Так. „Да-лу-чай-ся!“ — так па-беларуску 17 жніўня 2020 г. тысячы рабочых МТЗ гукалі, праходзячы паўз іншыя заводы па дарозе да Белтэлерадыёкампаніі. Потым заклік „Да-лу-чай-ся!“ чулі жыхары ўсіх менскіх і ня толькі мікрараёнаў. І далучаліся — да шэсьцяў і акцыяў. (А расейскае „присоединяйся“ няма як выгукнуць.)
Не, хоць лямпы не даюць спаць, але прынамсі не шумяць. Гэта гранаты, па-ангельску flashbang („выбліск+пляск“) grenades. Нягледзячы на назву (падумаеш, сьвятло ды шум), яны і кантузяць, і разрываюцца, ранячы і робячы людзей інвалідамі. Могуць спрычыніць сьмерць.
Так, гэта гранаты. Па-ангельску flashbang („выбліск+пляск“) grenades. Нягледзячы на назву (падумаеш, сьвятло ды шум), яны і кантузяць, і разрываюцца, ранячы і робячы людзей інвалідамі. Могуць спрычыніць сьмерць.
Не, тыя ліхтары бяскрыўдныя. Гэта гранаты, па-ангельску flashbang („выбліск+пляск“) grenades. Нягледзячы на назву (падумаеш, сьвятло ды шум), яны і кантузяць, і разрываюцца, ранячы і робячы людзей інвалідамі. Могуць спрычыніць сьмерць.
Не. „Слуп“ (L’Estaca) — баляда, якую ў 1968 годзе напісаў Люіс Ляк, яна стала гімнам барацьбы каталёнскага народу супраць рэжыму Франсыска Франка. На слуп ці кол навязваюць жывёлу. Натхніўшыся гэтай балядай, у 1978 годзе паляк Яцэк Качмарскі напісаў знакамітыя „Муры“. На беларускую гімн „Салідарнасьці“ пераклаў Андрэй Хадановіч: Разбуры турмы муры! Прагнеш свабоды — то бяры!
Так. „Слуп“ (L’Estaca) — баляда, якую ў 1968 годзе напісаў Люіс Ляк, яна стала гімнам барацьбы каталёнскага народу супраць рэжыму Франсыска Франка. На слуп ці кол навязваюць жывёлу. Натхніўшыся гэтай балядай, у 1978 годзе паляк Яцэк Качмарскі напісаў знакамітыя „Муры“. На беларускую гімн „Салідарнасьці“ пераклаў Андрэй Хадановіч: Разбуры турмы муры! Прагнеш свабоды — то бяры!
Не. „Слуп“ (L’Estaca) — баляда, якую ў 1968 годзе напісаў Люіс Ляк, яна стала гімнам барацьбы каталёнскага народу супраць рэжыму Франсыска Франка. На слуп ці кол навязваюць жывёлу. Натхніўшыся гэтай балядай, у 1978 годзе паляк Яцэк Качмарскі напісаў знакамітыя „Муры“. На беларускую гімн „Салідарнасьці“ пераклаў Андрэй Хадановіч: Разбуры турмы муры! Прагнеш свабоды — то бяры!
Не, хоць судовы выканаўца апісвае маёмасьць. Хапун — гэта масавыя арышты. Раней хапуном (а не якім-небудзь „бабаем“) страшылі беларускіх малых: дзядок з торбаю лётае і валачэ капрызьлівых дзяцей пад корч на балоце. Але ў 1930-я, у эпоху камуністычнага тэрору, слова набыло цяперашняе значэньне, зусім ня казачнае.
Не, кайданкí чапляюць на рукі арыштаваных падчас хапунý — масавых арыштаў. Раней хапуном (а не якім-небудзь „бабаем“) страшылі беларускіх малых: дзядок з торбаю лётае і валачэ капрызьлівых дзяцей пад корч на балоце. Але ў 1930-я, у эпоху камуністычнага тэрору, слова набыло цяперашняе значэньне, зусім ня казачнае.
Так, масавыя арышты. Раней хапуном (а не якім-небудзь „бабаем“) страшылі беларускіх малых: дзядок з торбаю лётае і валачэ капрызьлівых дзяцей пад корч на балоце. Але ў 1930-я, у эпоху камуністычнага тэрору, слова набыло цяперашняе значэньне, зусім ня казачнае.
Не. Хоць Лепель і Лепельшчына ў 2020-м стаялі за свабоду пры маўклівай падтрымцы тамтэйшага Цмока, але Змагáрыч — гэта Цмок у менскім Уруччы. За адну летнюю ноч 2020 году ён стаў бел-чырвона-белым — і атрымаў сваю мянушку. Каля Ўруцкага Цмока прайшлі сотні мітынгаў і канцэртаў, ён дабраслаўляў жыхароў, калі яны выпраўляліся на агульнагарадзкія маршы.
Так, Цмок у менскім Уруччы. За адну летнюю ноч 2020 году ён стаў бел-чырвона-белым — і атрымаў мянушку Змагáрыч. Каля Ўруцкага Цмока прайшлі сотні мітынгаў і канцэртаў, ён дабраслаўляў жыхароў, калі яны выпраўляліся на агульнагарадзкія маршы. А бюст касманаўта Клімука ў Берасьці ня стаў бел-чырвона-белым, затое каля яго прайшоў славуты масавы карагод, за які „красаўцы“ дасюль помсьцяць свабодным людзям.
Не, Цмок — той, што ў менскім Уруччы. За адну летнюю ноч 2020 году ён стаў бел-чырвона-белым — і атрымаў мянушку Змагáрыч. Каля Ўруцкага Цмока прайшлі сотні мітынгаў і канцэртаў, ён дабраслаўляў жыхароў, калі яны выпраўляліся на агульнагарадзкія маршы. А бюст касманаўта Клімука ў Берасьці ня стаў бел-чырвона-белым, затое каля яго прайшоў славуты масавы карагод, за які „красаўцы“ дасюль помсьцяць свабодным людзям.
Не, салодкая баклава тут ні да чога. Назва ад крымскага гораду Балаклавы. Слова, што нечакана, пазычана з ангельскай мовы: у Крымскую вайну брытанскія вайскоўцы мелі бараніцца ад холаду вязанымі каўпакамі. А назва гораду з крымскататарскай мовы і яна зусім мірная: Balıqlava ‘рыбнае месца’.
Не, назва не ад слова „балакаць“. Яна ад крымскага гораду Балаклавы. Слова, што нечакана, пазычана з ангельскай мовы: у Крымскую вайну брытанскія вайскоўцы мелі бараніцца ад холаду вязанымі каўпакамі. А назва гораду з крымскататарскай мовы і яна зусім мірная: Balıqlava ‘рыбнае месца’.
Так. Назва ад крымскага гораду Балаклавы. Слова, што нечакана, пазычана з ангельскай мовы: у Крымскую вайну брытанскія вайскоўцы мелі бараніцца ад холаду вязанымі каўпакамі. А назва гораду з крымскататарскай мовы і яна зусім мірная: Balıqlava ‘рыбнае месца’.
Не. Гэта палкі для біцьця. Гумавы друк, дручок. І гістарычна дручок быў „праваахоўным інструмэнтам“, яго ўжывалі ўраднікі ВКЛ. А слова дубіна, дубінка традыцыйна азначала матэрыял — дубовую драўніну.
Не, не драты. Гэта палкі для біцьця. Гумавы друк, дручок. І гістарычна дручок быў „праваахоўным інструмэнтам“, яго ўжывалі ўраднікі ВКЛ. А слова дубіна, дубінка традыцыйна азначала матэрыял — дубовую драўніну.
Так, палкі для біцьця. Гумавы друк, дручок. І гістарычна дручок быў „праваахоўным інструмэнтам“, яго ўжывалі ўраднікі ВКЛ. А слова дубіна, дубінка традыцыйна азначала матэрыял — дубовую драўніну.
Не. Назва цыгарэтаў тут ні да чога. Страйк — спосаб барацьбы працоўных. Да русыфікацыі 1930-х гадоў слова штрайк/страйк пераважала ў беларускай мове. Паходзіць з ангельскай: strike ‘удар’ з XVIII стагодзьдзя азначае і спыненьне працы, калі рабочыя з грукатам кідалі інструмэнты. А расейская „стачка“ ад стакнуться ‘таемна змовіцца’. Італьянскі выклічнік basta! ўжывалі ў картах. Ад яго ў расейскай мове пайшло слова забастовка.
Так. Страйк — спосаб барацьбы працоўных. Да русыфікацыі 1930-х гадоў слова штрайк/страйк пераважала ў беларускай мове. Паходзіць з ангельскай: strike ‘удар’ з XVIII стагодзьдзя азначае і спыненьне працы, калі рабочыя з грукатам кідалі інструмэнты. А расейская „стачка“ ад стакнуться ‘таемна змовіцца’. Італьянскі выклічнік basta! ўжывалі ў картах. Ад яго ў расейскай мове пайшло слова забастовка.
Не. Хоць strike па-ангельску сапраўды ‘ўдар’, але з XVIII стагодзьдзя слова там азначае і спыненьне працы, калі рабочыя з грукатам кідалі інструмэнты. Страйк — спосаб барацьбы працоўных. Да русыфікацыі 1930-х гадоў слова штрайк/страйк пераважала ў беларускай мове. А расейская „стачка“ ад стакнуться ‘таемна змовіцца’. Італьянскі выклічнік basta! ўжывалі ў картах. Ад яго ў расейскай мове пайшло слова забастовка.
Так, турэмны калідор. Ад расейскага дыялектнага слова „продол“ ‘даліна, рэчышча ракі’. А прадольны — турэмны ахоўнік, чый пост у калідоры. Гэтыя словы з расейскага крымінальнага арго, ім ня месца ў беларускай літаратурнай мове, але яны застануцца ў моўнай памяці беларусаў як знак бяды.
Не (хоць у яе сапраўды адна таблетка ад усіх хваробаў). Прадол — турэмны калідор. Ад расейскага дыялектнага слова „продол“ ‘даліна, рэчышча ракі’. А прадольны — турэмны ахоўнік, чый пост у калідоры. Гэтыя словы з расейскага крымінальнага арго, ім ня месца ў беларускай літаратурнай мове, але яны застануцца ў моўнай памяці беларусаў як знак бяды.
Не. Прадол — турэмны калідор. Ад расейскага дыялектнага слова „продол“ ‘даліна, рэчышча ракі’. А прадольны — турэмны ахоўнік, чый пост у калідоры. Гэтыя словы з расейскага крымінальнага арго, ім ня месца ў беларускай літаратурнай мове, але яны застануцца ў моўнай памяці беларусаў як знак бяды.
Не, дый не бывае такіх скарачэньняў — ад добрага беларускага слова і расейскай вусьцішнай абрэвіятуры. Гэта ператрус. Шмон — ператрус, шманаць — абшукваць. Словы з расейскага крымінальнага жаргону, ім ня месца ў беларускай літаратурнай мове, але яны застануцца ў моўнай памяці беларусаў як знак бяды. Але ўвага: беларускі выраз „і не шманае“ — ‘не зьвяртае ўвагі, захоўвае спакой’ — не пра шмон.
Так, ператрус. Шмон — ператрус, шманаць — абшукваць. Словы з расейскага крымінальнага жаргону, ім ня месца ў беларускай літаратурнай мове, але яны застануцца ў моўнай памяці беларусаў як знак бяды. Але ўвага: беларускі выраз „і не шманае“ — ‘не зьвяртае ўвагі, захоўвае спакой’ — не пра шмон.
Не. Ператрус. Шмон — ператрус, шманаць — абшукваць. Як і „пахан“, словы з расейскага крымінальнага жаргону, ім ня месца ў беларускай літаратурнай мове, але яны застануцца ў моўнай памяці беларусаў як знак бяды. Але ўвага: беларускі выраз „і не шманае“ — ‘не зьвяртае ўвагі, захоўвае спакой’ — не пра шмон.
Не. Баландзёр — вязень, які гатуе і разносіць па камэрах баланду (і іншую, але таксама ня дужа здаровую і якасную, турэмную ежу). Гэтае слова паходзіць з расейскага крымінальнага арго.
Не. Баландзёр — вязень, які гатуе і разносіць па камэрах баланду (і іншую, але таксама ня дужа здаровую і якасную, турэмную ежу). Гэтае слова паходзіць з расейскага крымінальнага арго.
Так. Баландзёр — вязень, які гатуе і разносіць па камэрах баланду (і іншую, але таксама ня дужа здаровую і якасную, турэмную ежу). Гэтае слова паходзіць з расейскага крымінальнага арго.
За сваволю — дэманстратыўную непавагу да закону — у Вялікім Княстве Літоўскім жорстка каралі нават вяльможаў. Іншыя словы для крайняга беззаконьня — бясчынства, бяспраўе, самаволя. А „беспредел“ — слова расейскага крымінальнага арго, азначае невыкананьне ніякіх правілаў, нават злачыннага сьвету — „паняцьцяў“. Беларускае ўзьнёслае і паэтычнае слова бязьмежжа — не „беспредел“, а сіняе бязьмежжа — гэта не „беспредел синих“.
Не. „Беспредел“ — слова расейскага крымінальнага арго, азначае невыкананьне ніякіх правілаў, нават злачыннага сьвету — „паняцьцяў“. Беларускае ўзьнёслае і паэтычнае слова бязьмежжа — не „беспредел“, а сіняе бязьмежжа — гэта не „беспредел синих“. Патрэбнае слова знаходзім у дакумэнтах Вялікага Княства Літоўскага. За сваволю — дэманстратыўную непавагу да закону — жорстка каралі нават вяльможаў.
Не. Сваволя — дэманстратыўная непавага да закону, за яе ў Вялікім Княстве Літоўскім жорстка каралі нават вяльможаў. Іншыя словы для крайняга беззаконьня — бясчынства, бяспраўе, самаволя. А „беспредел“ — слова расейскага крымінальнага арго, азначае невыкананьне ніякіх правілаў, нават злачыннага сьвету — „паняцьцяў“. Беларускае ўзьнёслае і паэтычнае слова бязьмежжа — не „беспредел“, а сіняе бязьмежжа — гэта не „беспредел синих“.
Не, хоць слова „экстрэміст“ (менавіта ў двукосьсі) было ў першай дзясятцы. Выбралі слова чабор — унікальна беларускае, гэта адзін з кодаў пазнаваньня „сваіх“. А выраз „пахне чабор“ ня толькі рамантычны. Ён і пра непераможнасьць і вечнасьць беларушчыны — як і выраз „Жыве Беларусь!“. На наступных месцах словы годнасьць, палітвязень, надзея.
Так, чабор. І як назву кветкі, і ў складзе паэтычнае цытаты. Слова ўнікальна беларускае, гэта адзін з кодаў пазнаваньня „сваіх“. А выраз „пахне чабор“ ня толькі рамантычны. Ён і пра непераможнасьць і вечнасьць беларушчыны — як і выраз „Жыве Беларусь!“. На наступных месцах словы годнасьць, палітвязень, надзея.
Не, хоць слова „красаўцы“ (у іранічным двукосьсі) таксама апісвае эпоху. Выбралі пазытыўнае слова чабор — унікальна беларускае, гэта адзін з кодаў пазнаваньня „сваіх“. А выраз „пахне чабор“ ня толькі рамантычны. Ён і пра непераможнасьць і вечнасьць беларушчыны — як і выраз „Жыве Беларусь!“. На наступных месцах словы годнасьць, палітвязень, надзея.