Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: Дзень памяці Тамаша Грыба


Тамаш Грыб
Тамаш Грыб

Падзеі 25 студзеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Гэты дзень у гісторыі

1831 — польскі сойм абвясьціў пра скіданьне расейскага цара Мікалая І з польскага пасаду. Узьнікненьне лёзунгу «За вашу і нашу свабоду!».

1858 — падчас вясельля прускага кронпрынца Фрыдрыха і дачкі ангельскай прынцэсы Вікторыі прагучаў Вясельны марш Мэндэльсона. Пасьля гэтай цырымоніі марш атрымаў шырокую папулярнасьць.

1924 — у францускім альпійскім гарадку Шамані пачаліся першыя зімовыя Алімпійскія гульні.

1972 — у Менску нарадзіўся мільённы жыхар.

2004 — Міхэіл Саакашвілі заступіў на пасаду прэзыдэнта Грузіі.

Міхэіл Саакашвілі, студзень 2004 г.
Міхэіл Саакашвілі, студзень 2004 г.

2011 — у Эгіпце пачалася рэвалюцыя, якая прывяла да зрынаньня прэзыдэнта Хосьні Мубарака.

Рэвалюцыя ў Эгіпце, Каір, плошча Тахрыр, 2011
Рэвалюцыя ў Эгіпце, Каір, плошча Тахрыр, 2011

У гэты дзень нарадзіліся

1759 — Робэрт Бэрнс, шатляндзкі паэт.

Робэрт Бэрнс
Робэрт Бэрнс

1804 — Антон Адынец, паэт, перакладчык, мэмуарыст, выдавец.

Антон Адынец
Антон Адынец

1844 — Кацярына Брэшка-Брэшкоўская, ураджэнка Віцебскай губэрні, «бабуля рускай рэвалюцыі», расейская рэвалюцыянэрка, першая жанчына-палікатаржанка, сябра ЦК партыі эсэраў і баявой арганізацыі гэтай партыі.

1869 — Адам Гурыновіч, беларускі паэт.

1938 — Уладзімір Высоцкі, расейскі бард, паэт і актор.

Уладзімір Высоцкі
Уладзімір Высоцкі

1955 — Аляксандар Лакотка, беларускі архітэктар, гісторык архітэктуры, этнограф, дырэктар Інстытуту мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру імя К. Крапівы.

Аляксандар Лакотка
Аляксандар Лакотка

У памяці

1938 - Тамаш Грыб, беларускі грамадзкі, палітычны і культурны дзеяч.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG