Паводле Сьледчага камітэту Берасьцейскай вобласьці, вызначылі 115 асобаў, якія мелі дачыненьне да гэтага «злачынства».
Праваабаронцы паведамляюць, што сёньня на лаве падсудных 6 фігурантаў.
- Алег Кулеша з Пружанаў(ужо больш за 3 месяцы ў берасьцейскім СІЗА № 7)
- Мікіта Дзьмітрыеў
- Ганна Кашырскіх
- Сяргей Кунцэвіч
- Дзьмітры Макарэвіч
- Тацяна Пякарская
У чым абвінавачваюць падсудных?
Згодна з вэрсіяй абвінавачаньня, падсудныя ў групе зь іншымі асобамі наўмысна «ўзялі актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак».
Іх дзеяньні нібыта былі спалучаныя зь непадпарадкаваньнем законным патрабаваньням прадстаўнікоў улады, пацягнулі за сабой парушэньне працы транспарту, арганізацыяў і прадпрыемстваў. З прычыны прастою тралейбуснаму парку нанесеная шкода ў суме 619 рублёў 55 капеек, аўтобуснаму – 40 рублёў 37 капеек, на некалькі гадзін закрыліся гандлёвыя павільёны і рэстаран хуткага харчаваньня.
Агулам на гэты момант вынесьлі ўжо 7 калектыўных прысудаў. Судзьдзі, якія каралі фігурантаў «карагоднай справы»: Сьвятаслаў Каліна, Дзьмітры Шурын, Іна Клышпач, Сяргей Маручак, Яўген Брэган, Дзьмітры Куроўскі, Вера Філонік.