Цапкала, Агурбаш, Лосік і Калавур аб праекце «SOS»
Кіраўніца Беларускага жаночага фонду Вераніка Цапкала, жонка палітвязьня Ігара Лосіка Дар'я Лосік, сьпявачка Анжаліка Агурбаш і валянтэрка фонду Ксенія Калавур расказваюць аб праекце «SOS». Гэта відэазварот, у якім сваякі ахвяраў рэпрэсіўнай машыны заклікаюць да вызваленьня сваіх блізкіх. Мэта праекту — расказаць пра тых, хто цяпер сядзіць у турмах за свабоду.