Насамрэч
Праўда. Сьпіс гэтых 50 праектаў прыводзіцца на сайце прадстаўніцтва Эўразьвязу ў Беларусі, кіраўніку якога МЗС прапанаваў выехаць з краіны для кансультацый у Брусэль.
Размова ідзе аб праектах, якія пачаліся ў 2016 годзе і пазьней. Пераважная большасьць гэтых праектаў рэалізоўваліся і рэалізуецца праз цэнтральныя і мясцовыя органы ўлады, празь беларускую дзяржаву.
Найбольш буйныя з гэтых праектаў — «Водная ініцыятыва Эўразьвязу для краінаў „Усходняга партнэрства“» (24,6 млн эўра), «Падтрымка эканамічнага разьвіцьця на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь» (7,7 млн эўра), «Спрыяньне Рэспубліцы Беларусь у вырашэньні пытаньняў, зьвязаных з павелічэньнем колькасьці нерэгулярных мігрантаў» (7 млн эўра), «Занятасьць, прафэсійная адукацыя і навучаньне ў Беларусі» (5,4 млн эўра).
Падзяліцеся ў сацыяльных сетках са сваімі сябрамі