Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эпоха сям’і Кастра на Кубе завяршылася праз 62 гады


Раўль Кастра (справа) і Мігель Дыяс-Канэль (зьлева), 2018 год
Раўль Кастра (справа) і Мігель Дыяс-Канэль (зьлева), 2018 год

Лідэр кіраўнічай Камуністычнай партыі Кубы Рауль Кастра абвясьціў аб сыходзе з пасады.

Выступаючы на 8-м зьезьдзе Кампартыі Кастра заявіў, што задаволены тым, што перадае кіраўніцтва краінай групе падрыхтаваных кіраўнікоў, сярод якіх прэзыдэнт Мігель Дыяс-Канэль, паведамляецца на сайце партыі. Reuters са спасылкай на дзяржаўнае тэлебачаньне Кубы паведамляе, што Кастра пацьвердзіў перадачу ўлады новаму кіраўніцтву.

Раней аб сыходзе 89-гадовага Кастра з пасады кіраўніка Кампартыі паведамілі заходнія СМІ.

Рауль Кастра — малодшы брат Фідэля Кастра, які кіраваў Кубай ад моманту рэвалюцыі 1959 году. Сам Рауль Кастра стаў кіраўніком краіны ў 2006 годзе (фармальна — у 2008-м). Ён займаў вышэйшую пасаду да 2018 году, пасьля чаго на пасадзе кіраўніка дзяржаўнага савету яго зьмяніў Мігель Дыяс-Канэль.

60-гадовы Дыяс-Канэль увасабляе новае пакаленьне і у 2019 годзе быў выбраны прэзыдэнтам на першы з двух магчымых пяцігадовых тэрмінаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG