Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За гуканьне вясны пад Маладэчнам на «суткі» адправілі сама меней 9 чалавек


Гуканьне вясны, ілюстрацыйнае фота
Гуканьне вясны, ілюстрацыйнае фота

Частка затрыманых нібыта за спробу падпалу чырвона-зялёнай лялькі атрымала буйныя штрафы. Арыштаваных жа разьвезьлі па розных ІЧУ.

У катэджным пасёлку паміж Маладэчнам і Ракавам 27 лютага затрымалі кампанію менчукоў, якія прыехалі на адпачынак з нагоды заканчэньня зімы. Агулам супрацоўнікі АМАПу затрымалі 25 чалавек, якія нібыта зьбіраліся спаліць на Масьленіцу ляльку ў колерах чырвона-зялёнага сьцяга, паведамляе тэлеграм-канал «Вясна назірае».

На кожнага склалі пратакол паводле арт. 23.34 КаАП (Удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве). Некага з затрыманых перавезьлі ў Валожын, Смалявічы і Барысаў, дзе над імі адбыліся суды. Некаторыя знаходзяцца ў Маладэчне.

На 15 дзён арыштавалі Алесю Буйніцкую, Аляксандра Галкоўскага, Аляксея Крышталя, Руслана Лапшова, Андрэя Хадкевіча, Кацярыну Харытонаву, Натальлю Шмялёву, Багдана і Яўгенію Шымановічаў.

Найбольшы штраф атрымала 47-гадовая Ала Роўба — 1450 рублёў. Мар’яна Касаткіна мусіць выплаціць 1160 рублёў. Алена Пашковіч 870 рублёў, Алена Бляднова, Натальля Ласкутова і Лілія Рагожына — па 725 рублёў.

Віталія Глінская, якую пасьля затрыманьня забрала хуткая дапамога, атрымала штраф у 580 рублёў.

Інфармацыі пра яшчэ 9 затрыманых у праваабаронцаў пакуль няма.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG