Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Першую польскую АЭС пабудуюць у раёне Гданьску ў 2033 годзе


Першая польская атамная электрастанцыя будзе пабудаваная ў Гданьскім памор’і. Пра гэта паведаміў Пётар Наімскі, паўнамоцны прадстаўнік ураду ў пытаньнях стратэгічнай энэргетычнай інфраструктуры.

Ён сказаў, што цягам 30 гадоў вугальныя электрастанцыі будуць закрытыя.

Паводле Наімскага, цяпер разглядаюцца дзьве магчымыя пляцоўкі для разьмяшчэньня станцыі.

«Мы працуем над ацэнкай гэтых месцаў. Магчыма, 2033 год стане момантам, калі будзе запушчаны першы рэактар» — заявіў чыноўнік. Ён дадаў, што, хутчэй за ўсё, потым будзе пабудаваная яшчэ адна АЭС.

Наімскі агучыў падлікі, паводле якіх трансфармацыя польскай энэргетыкі да 2045 году будзе каштаваць 450 мільярдаў злотых (прыкладна 120 мільярдаў даляраў).

Ён адзначыў, што крыніцамі фінансаваньня будуць дзяржбюджэт і эўрапейскія фонды.

Выдаткі на ядзерную праграму Польшчы, паводле чыноўніка, складуць за 20 гадоў 80 мільярдаў злотых (прыкладна 20 мільярдаў даляраў).

У пачатку лютага ўрад Польшчы прыняў праграму энэргетычнай палітыкі краіны да 2040 году. У адпаведнасьці з праграмай першы блёк АЭС плянуецца ўвесьці ў эксплюатацыю ў 2033 годзе. Наступныя блёкі мяркуецца будаваць кожныя два-тры гады, а ўся ядзерная праграма прадугледжвае будаўніцтва шасьці энэргаблёкаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG