Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аналітыка Шрайбмана і палітоляга Сівіцкага забралі ў «партызаны»


Арцём Шрайбман
Арцём Шрайбман

Журналіста Арцёма Шрайбмана выклікалі на вайсковыя зборы, якія працягнуцца амаль месяц.

Пра гэта ён паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook.

«Каго чакае 25 дзён, поўных сэнсу, той я», — паіранізаваў мабілізаваны «партызан».

Арцём Шрайбман — адзін з самых вядомых палітычных аглядальнікаў новай генэрацыі, супрацоўнічае з парталам Tut.by.

Арсень Сівіцкі
Арсень Сівіцкі

Таксама выклікалі на вайсковыя зборы палітоляга Арсеня Сівіцкага. Як стала вядома Беларускай асацыяцыі журналістаў, экспэрт будзе праходзіць іх пад Горадняй, у 6-й мэханізаванай брыгадзе.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG