Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Грузіі арыштавалі кіраўніка партыі Саакашвілі


Арышт Ніка Мэлія
Арышт Ніка Мэлія

У Тбілісі супрацоўнікі паліцыі правялі штурм офіса апазыцыйнай партыі «Адзіны нацыянальны рух» і затрымалі яе лідэра Ніка Мэлія.

Мэлія затрымалі ў адным з кабінэтаў, дзе ён забарыкадаваўся разам са сваімі прыхільнікамі. Пры штурме паліцыянты выкарысталі сьлезацечны газ. Некалькім прыхільнікам апазыцыі спатрэбілася мэдычная дапамога, паведамляе «Эхо Кавказа». Паводле зьвестак парталу «Навости Грузия», Мэлія вывезьлі з тэрыторыі офісу на браняванай машыне.

Суд пастанавіў арыштаваць Мэлія 17 лютага, задаволіўшы хадайніцтва Генэральнай пракуратуры аб зьмене меры стрыманьня з закладу на арышт. Мэлія абвінавачваюць у арганізацыі беспарадкаў каля сьценаў грузінскага парлямэнту ў Тбілісі ў чэрвені 2019 году падчас акцыі супраць візыту расейскага дэпутата Сяргея Гаўрылава.

Мэлія адмаўляе віну. Ён і яго прыхільнікі сцвярджаюць, што акцыя была стыхійнай, у яе не было арганізатараў, а апазыцыйныя палітыкі прысутнічалі як шараговыя ўдзельнікі. У выніку сутыкненьняў 21 чэрвеня пацярпелі больш за 200 чалавек. Дзясяткі людзей былі затрыманыя, аднак пасьля адпушчаныя.

18 лютага падаў у адстаўку прэм’ер-міністар Грузіі Георгі Гахара праз рознагалосьсі з кіроўнай партыяй «Грузінская мара» ў пытаньні аб сілавой апэрацыі ў штаб-кватэры апазыцыйнай партыі «Адзіны нацыянальны рух».

Вечарам 22 лютага парлямэнт Грузіі зацьвердзіў на пасаду прэмʼера Іраклія Гарыбашвілі, які ўжо кіраваў урадам краіны ў 2013—2015 гг. Ён назваў Ніка Мэлія «крыміналам» і анансаваў, што рашэньне суду ў дачыненьні да яго будзе выкананае.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG