Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: Дзень нараджэньня Булак-Балаховіча


Станіслаў Булак-Балаховіч
Станіслаў Булак-Балаховіч

Падзеі 22 лютага ў беларускай і сусьветнай гісторыі

Дата дня

22 лютага 1883 году нарадзіўся Станіслаў Булак-Балаховіч, вайсковы дзеяч і палітык, удзельнік збройнага змаганьня з бальшавікамі ў 1918— 1920 гадах, ахвяра нацысцкай расправы

Калісьці я напісаў эсэ на вельмі актуальную тэму — «Як беларусы з кітайцамі сябруюць». Сярод згаданых там напалову легендарных і зусім фантастычных падзеяў уплішчылася й адна цалкам рэальная. Аднойчы ў 1920-м бальшавікі захапілі ў палон невялікі аддзел кітайцаў, што ваявалі пад бел-чырвона-белым сьцягам. На чэкісцкім допыце сыны братняга народу на пытаньне пра нацыянальнасьць з гонарам адказвалі: «Пішы — беларуcа!» Гэта былі байцы беларускага генэрала Станіслава Булак-Балаховіча.

Чамусьці ніхто з гісторыкаў дагэтуль, здаецца, не зьвярнуў увагі на тое, што Балаховіч зьявіўся на сьвет у тым самым маёнтку Мэйшты на беларуска-літоўскім памежжы, дзе на сто трыццаць гадоў раней нарадзіўся герой 1794 году і спадкаемец Касьцюшкі ў кіраўніцтве паўстаньнем Тамаш Ваўжэцкі. А вось сам Станіслаў пра гэта, безумоўна, ведаў і натхняўся славаю выбітнага папярэдніка.

Дзейнасьць Булак-Балаховіча ў гады Першай усясьветнай вайны й пасьля кастрычніцкага бальшавіцкага перавароту чакае ўвасабленьня ў авантурным рамане, на старонках якога адлюстраваліся б дывэрсійныя рэйды па нямецкіх тылах, нядоўгая служба ў Чырвонай Арміі й пераход разам з сваім палком на бок белых, захоп Пскова, абарона Эстоніі ад бальшавікоў.

У студзені 1920-га з аддзелам на паўтары тысячы шабляў генэрал быў прыняты ў склад войска БНР. Ягоныя кавалерысты зьдзейсьнілі пераход з Латвіі на Палесьсе, ушчэнт разьбілі адзін з палкоў хвалёнай 1-й коннай арміі чырвоных, узялі Пінск... У лістападзе таго самага году ўжо 20-тысячная армія Булак-Балаховіча распачала імклівы наступ усьцяж Станіслаў БулакБалаховіч імёны свабоды 199 Прыпяці. Ад бальшавікоў былі вызваленыя Петрыкаў, Калінкавічы, Мазыр, дзе Балаховіч абвясьціў сябе начальнікам незалежнай Беларускай дзяржавы...

Жывучы ў міжваеннай Польшчы, Булак-Балаховіч быў перакананым антыфашыстам, але яшчэ больш непахісным антыкамуністам, што прывяло яго разам з сынам у армію гішпанскага генэрала Франка. У верасьні 1939-га ён абараняў Варшаву, а затым змагаўся ў шэрагах польскага Супраціву і быў застрэлены гестапаўцамі пры спробе арышту.

Партрэт супярэчлівай, але, безумоўна, выбітнай асобы Балаховіча будзе няпоўным, калі не згадаць, што генэрал усё жыцьцё не забываў беларускай мовы, і нават пісаў на ёй вершы.

Уладзімер Арлоў,«Імёны Свабоды», 4-е выданьне, с. 198-199

Таксама ў гэты дзень

1819 — да ЗША была далучаная Флярыда, якую Злучаным Штатам прадала Гішпанія за 5 мільёнаў даляраў.

1848 — у Парыжы пачалася рэвалюцыя, якая прывяла да зрынаньня Ліпеньскай манархіі.

1946 — амэрыканскі дыплямат у Маскве Джордж Кэнан упершыню ў тэлеграме ў Дзярждэпартамэнт («доўгая тэлеграма») сфармуляваў стратэгію «стрымліваньня» у адносінах да СССР.

Джордж Кэнан
Джордж Кэнан

1958 — Эгіпет і Сырыя аб’ядналіся ў супольную дзяржаву — Абʼяднаную Арабскую Рэспубліку, якая праіснавала да 1961 году.

1989 — У Беластоку заснаваны першы гурток Беларускага Аб’яднання Студэнтаў (БАС).

2014 — прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч пастановай Вярхоўнай Рады абвешчаны самаўхіліўшымся ад выкананьня канстытуцыйных паўнамоцтваў.

Байцы самаабароны Майдану каля Вярхоўнай Рады, якая прыняла рашэньне, што Віктар Януковіч самаўхіліўся ад выкананьня прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў, 22 лютага 2014
Байцы самаабароны Майдану каля Вярхоўнай Рады, якая прыняла рашэньне, што Віктар Януковіч самаўхіліўся ад выкананьня прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў, 22 лютага 2014

У гэты дзень нарадзіліся

1732 — Джордж Вашынгтон, першы прэзыдэнт ЗША.

1810 — Фрэдэрык Шапэн, польскі кампазытар і піяніст.

1889 — Мікола Байкоў, беларускі мовазнаўца і пэдагог.

Навуковая камісія Інстытуту беларускай культуры (Інбелкульт), 1922 год, Менск Сядзяць зьлева направа: Я. Купала, А. Круталевіч, Я. Лёсік, С. Некрашэвіч, У. Чаржынскі, В. Шэмпель, М. Байкоў
Навуковая камісія Інстытуту беларускай культуры (Інбелкульт), 1922 год, Менск Сядзяць зьлева направа: Я. Купала, А. Круталевіч, Я. Лёсік, С. Некрашэвіч, У. Чаржынскі, В. Шэмпель, М. Байкоў

1899 — Уладзімер Тамашэвіч, дзяржаўны дзеяч, рэктар Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.

1903 — Антон Сеўчанка, беларускі фізык, акадэмік АН Беларусі, рэктар Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.

1918 — Васіль Мілаванаў, беларускі гісторык.

1953 — Сяргей Мартынаў, беларускі палітычны дзеяч, дыплямат, міністар замежных справаў Беларусі.

1965 — Валер Цапкала, беларускі палітык і дыплямат.

Валер Цапкала падчас выбарчай кампаніі 2020 году
Валер Цапкала падчас выбарчай кампаніі 2020 году

У памяці

1512 — Амэрыга Вэспучы, італьянскі падарожнік, у гонар якога была названая Амэрыка.

1862 — Вінцэнт Дмахоўскі, клясык беларускага жывапісу.

1918 — Софія Кавалеўская, беларуская фальклярыстка, этнограф, пісьменьніца.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG