Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вярхоўны суд адмяніў рашэньне раённага, па якім мянчук правёў 14 сутак пад арыштам


Затрыманьні каля КДБ у Менску, 28 ліпеня 2020
Затрыманьні каля КДБ у Менску, 28 ліпеня 2020

Мужчына напісаў заявы на дваіх судзьдзяў, якія прысуджалі і зацьвярджалі яму вырак. Супраць яго таксама праводзяць праверку.

28 ліпеня жыхар Менску Дзьмітры падаў у КДБ хадайніцтва аб зьмене меры стрыманьня для Віктара Бабарыкі. У будынку яго затрымалі і правялі ў аўтазак, дзе ўжо было 13 затрыманых, піша Tut.by.

Па адміністрацыйнай справе 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаванай масавай акцыі) мужчыну асудзілі на 14 сутак. Дзьмітры з такім рашэньнем раённага суду не пагадзіўся, стаў яго абскарджваць і дайшоў да Вярхоўнага суду.

15 студзеня старшыня Вярхоўнага суду адмяніў пастанову раённага суду, зацьверджаную Менскім гарадзкім судом, і накіраваў справу на новы разгляд. У Кастрычніцкім судзе справу вярнулі ў міліцыю на дапрацоўку.

А сам Дзьмітры напісаў у Сьледчы камітэт заявы на дваіх судзьдзяў, якія разглядалі ягоную справу да найвышэйшай інстанцыі. Гэта судзьдзя раённага суду Аляксандар Рудэнка і Яўген Хаткевіч зь Менскага гарадзкога суду. Заяўнік лічыць, што іх павінны прыцягнуць да крымінальнай адказнасьці па артыкуле 392 «Вынясеньне заведама неправамерных прысуду, рашэньня ці іншага судовага акту».

У сваю чаргу, сілавікі правяраюць і самога заяўніка — па арт. 369 «Абраза прадстаўніка ўлады». Заяву на яго напісаў участковы, які палічыў, што менавіта былы арыштаваны напісаў адзін з нэгатыўных камэнтароў на канале «Каратели Беларуси».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG