Насамрэч
Няпраўда
Філіпінка Карасон Акіна была жонкаю палітыка Бэнігна Акіна, які быў мэрам, губэрнатарам правінцыі, сэнатарам. 13 гадоў Карасон была хатняй гаспадыняй, у сям’і Акіна нарадзіліся 5 дзяцей.
У 1973 годзе прэзыдэнт Філіпінаў Фэрдынанд Маркас, баючыся будучых прэзыдэнцкіх выбараў, увёў ваеннае становішча і арыштаваў найбольш выбітных апазыцыянэраў – у тым ліку і Бэнігна Акіна. Той правёў пад арыштам сем гадоў, і ў гэты час стартавала палітычная кар’ера Карасон Акіна, якая пачалася з выступленьняў у падтрымку мужа і арганізацыі парлямэнцкай выбарчай кампаніі ў 1978 годзе.
Пасьля ўмяшаньня прэзыдэнта ЗША Джымі Картэра сэнатар Акіна, якога лічылі адзіным чалавекам, здольным узначаліць і аб’яднаць апазыцыю дыктатарскаму рэжыму Маркаса, быў вызвалены з турмы і высланы з краіны зь сям’ёй. У 1983 годзе ён паспрабаваў вярнуцца і быў застрэлены ў аэрапорце Манілы.
Карасон Акіна пасьля гібелі мужа стала адным зь лідэраў апазыцыі. Яна была кандыдаткай на прэзыдэнцкіх выбарах у лютым 1986 году. Прэзыдэнцкая кампанія пазначылася гвалтам і забойствамі з боку ўладаў і завяршылася абвяшчэньнем дзейнага прэзыдэнта Маркаса пераможцам. Тым ня менш, прыхільнікі Акіна не прызналі гэтага выніку, і 22 лютага апазыцыя, падтрыманая міністрам абароны і намесьнікам галоўнага вайскавода, прымусіла Маркаса сысьці ў адстаўку.
Спроба віцэ-прэзыдэнта Артура Талентына ўзяць уладу ў свае рукі правалілася – ён не знайшоў падтрымкі ў вайскоўцаў і насельніцтва. 25 лютага 1986 году былая хатняя гаспадыня Карасон Акіна заняла пасаду прэзыдэнта Філіпінаў – краіны з насельніцтвам 60 мільёнаў чалавек. Яна была на гэтай пасадзе шэсьць гадоў.
Падзяліцеся ў сацыяльных сетках са сваімі сябрамі