Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экс-кіраўнік Докшыцкага раёну, які на паляваньні забіў прадпрымальніка, знайшоў новую працу 


Паляўнічыя, ілюстрацыйнае фота
Паляўнічыя, ілюстрацыйнае фота

Былы кіраўнік Докшыцкага райвыканкаму Алег Пінчук, які ў лютым 2020 года выпадкова застрэліў на паляваньні мясцовага бізнэсоўца, цяпер працуе намесьнікам дырэктара УП «Глубокаегаз», філіі «Віцебскаблгазу».

Гэтую інфармацыю Tut.by пацьвердзілі на самім прадпрыемстве.

Расьсьледаваньне інцыдэнту на паляваньні яшчэ ідзе. 21 лютага ў Гарадоцкім раёне адбылася трагедыя: тады яшчэ старшыня Докшыцкага райвыканкаму Алег Пінчук па неасьцярожнасьці застрэліў 37-гадовага прадпрымальніка, дырэктара будаўнічай кампаніі, уладальніка мясцовых рэстарану і кавярні Валера Янчака.

Сьледчы камітэт распачаў справу за прычыненьне сьмерці па неасьцярожнасці. Пінчука не затрымлівалі.

19 сакавіка яго прызначылі старшынёй Тумілавіцкага сельсавету ў Докшыцкім раёне. У красавіку напісаў заяву аб адстаўцы зь дзяржаўнай службы, а цяпер знайшоў новую працу.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG