Другі тыдзень па ўсёй краіне ідуць зборы подпісаў за прэтэндэнтаў у кандыдаты на пасаду кіраўніка дзяржавы, і не заўсёды пікет заканчваецца мірна. Напрыклад, у Горадні затрымалі блогера Сяргея Ціханоўскага.
Tut.by разам з праваабаронцам «Вясны» Валянцінам Стэфановічам разабраў сытуацыі: што рабіць, калі вы прыйшлі на пікет і пачаліся затрыманьні, якія правы ёсьць у вас у гэты момант, ці можна супраціўляцца, калі затрымліваюць людзі ў цывільным.
Калі вы выбаршчык і ідзяце на пікет, то патрэбны толькі пашпарт. Яго дадзеныя члены ініцыятыўнай групы ўнясуць у падпісны ліст, вам трэба ўласнаручна ўпісаць дату і расьпісацца.
Калі раптам пачнуцца затрыманьні, то і ў гэтай сытуацыі пашпарт неабходны, каб супрацоўнікі міліцыі маглі ўстанавіць вашу асобу, тлумачыць праваабаронца Валянцін Стэфановіч. Акрамя пашпарта, варта захапіць бутэльку вады і мабільны тэлефон. Чаго дакладна ня трэба браць з сабой на пікет — колюча-рэжучыя прадметы, пэтарды.
Цяпер у сувязі з пандэміяй каранавірусу людзі прытрымліваюцца сацыяльнай дыстанцыі ў 1,5−2 мэтры. Ня мае значэньня, будзеце вы на пікеце з кім-небудзь ці адзін.
Важна іншае — у адпаведнасьці з Выбарчым кодэксам збор подпісаў можа праводзіцца ў форме пікета. Напрыклад, у сталіцы рашэньнем Менгарвыканкаму вызначаны вычарпальны пералік месцаў, дзе забаронена праводзіць пікеты па зборы подпісаў, у астатніх месцах гэта рабіць можна. Гэта значыць, вы нічога не парушаеце, ідучы на пікет па зборы подпісаў, наадварот, рэалізоўваеце сваё законнае выбарчае права.
Як мінімум, трэба спытаць у гэтых людзей, хто яны такія, папрасіць прад’явіць службовае пасьведчаньне. Калі гэта не прадстаўнікі ўлады, то нічыіх больш распараджэньняў выконваць вы не павінны. У ідэале супрацоўнік міліцыі абавязаны прадставіцца, паказаць службовае пасьведчаньне. Але, на жаль, на практыцы часам здараецца інакш.
Праваабаронца ня раіць аказваць фізычны супраціў, калі затрыманьне праводзяць людзі ў цывільным, бо потым знойдуцца сьведкі, якія будуць сьцьвярджаць, што гэтыя людзі прадстаўляліся, а затрыманы наўмысна зьдзейсьніў гвалт у дачыненьні супрацоўніка міліцыі. А гэта ўжо артыкул Крымінальнага кодэксу.
>Вам павінны растлумачыць, чаму вас затрымліваюць. Падставы для затрыманьня выкладзеныя ў Законе аб органах унутраных спраў. Перш чым прайсьці за супрацоўнікам міліцыі, трэба ведаць, чаму супраць вас пачалі адміністрацыйны працэс.
Калі супрацоўнік міліцыі нічога не тлумачыць, паспрабуйце зьвярнуцца да назіральнікаў (яны могуць прысутнічаць на пікеце і маюць сінія камізэлькі з надпісам #ControlBY), каб паведаміць ім сваё прозьвішча. Так вашыя блізкія хутчэй даведаюцца пра затрыманьне.
Па законе чалавек абавязаны выконваць усе законныя патрабаваньні супрацоўніка міліцыі. Але праваабаронца прапануе ўявіць сытуацыю: вы прыйшлі на пікет, стаіце ў чарзе, каб падпісацца, нічога не парушаеце, а міліцыя просіць разысьціся.
«Я б застаўся ў чарзе. Па-першае, я не выкрыкваў ніякіх лёзунгаў. Па-другое, гэта не несанкцыянаваны мітынг, а дазволены пікет па зборы подпісаў. Па-трэцяе, я не парушаю грамадзкі парадак», – кажа Стэфановіч.
Каб не пагоршыць сваё працэсуальнае становішча, ня трэба спрабаваць кагосьці «адбіць», умешвацца фізычна, ужываць гвалт у дачыненьні да міліцыянтаў. Паспрабуйце ўдакладніць дадзеныя чалавека, якога затрымліваюць, спытаць у супрацоўнікаў міліцыі, чаму яго затрымліваюць, можна яшчэ прыцягнуць увагу журналістаў.
Што тычыцца здымак на мабільны тэлефон, то вы маеце права здымаць пікет і ўсё, што там адбываецца, нават затрыманьні: у дадзеным выпадку супрацоўнікі міліцыі выконваюць свае службовыя абавязкі. Праваабаронца Стэфановіч раіць здымаць відэа, яно можа стаць сьведчаньнем таго, што адбываецца, калі затрыманага пазьней абвінавацяць у нібыта зьдзяйсьненьні якіх-небудзь супрацьпраўных дзеяньняў.
Паводле Працэсуальна-выканаўчага Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях, па просьбе затрыманага супрацоўнікі міліцыі павінны пра гэта паведаміць яго родным. Калі гаворка ідзе пра непаўналетняга, то міліцыя проста абавязаная зьвязацца з законнымі прадстаўнікамі.
На практыцы інакш, могуць нічога не паведаміць, тэлефон у аддзяленьні забіраюць, таму ў першыя хвіліны затрыманьня трэба пасьпець зьвязацца з блізкімі.
Супрацоўнік міліцыі — адзіная асоба, якая можа канфіскаваць пашпарт, напрыклад, у мэтах устанаўленьня асобы. Акрамя таго, калі вас зьмесьцяць у ІЧУ або Цэнтар ізаляцыі правапарушальнікаў, то пашпарт таксама забяруць.
Факт адмовы ад подпісу пратаколу ня цягне за сабой нейкіх наступстваў, у гэтым выпадку ў пратаколе проста пазначаць, што ад подпісу вы адмовіліся.
Калі вы ня згодныя з пратаколам аб адміністрацыйным парушэньні, то ў тлумачэньні адлюструйце сваю пазыцыю, пакажыце, чаму ня згодныя з пратаколам, пры якіх абставінах вас затрымалі, зьвярніце ўвагу на месца і час затрыманьня, укажыце магчымых сьведак, якія могуць пацьвердзіць вашыя довады.
Лепш пазначыць у пратаколе і паўтарыць гэтыя словы ў судзе, тым самым паказваючы, што вашая пазыцыя першапачаткова была такой, вы нічога не прыдумалі ў судзе, спрабуючы пазьбегнуць адказнасьці. Вы таксама павінны памятаць, што даваць якія-небудзь тлумачэньні — гэта ваша права, а не абавязак. Таксама асоба, у дачыненьні да якой вядзецца адміністрацыйны працэс, не нясе ніякай адказнасьці за адмову даваць паказаньні і даваньне заведама ілжывых паказаньняў, у адрозьненьне ад сьведкі.
Так, гэта прадугледжана ў законе.
Гэтае права замацавана ў заканадаўстве, але тэхнічна гэтае права ніяк не забясьпечанае.
Калі ў межах крымінальнага працэсу да затрыманага выклікаюць дзяжурнага адваката, то ў адміністрацыйным працэсе гэта не працуе, такой практыкі проста няма. Выключэньне – калі ў вас загадзя ўжо было заключана пагадненьне з адвакатам. Адзінае месца, дзе зьяўляецца абаронца, – гэта суд. На пачатку працэсу, калі судзьдзя азнаёміць вас з правамі, варта заявіць хадайніцтва, каб вашыя інтарэсы прадстаўляў адвакат. Настойліва папрасіце, каб гэтае хадайніцтва адлюстравалі ў пратаколе судовага пасяджэньня. Судзьдзя павінен абвясьціць перапынак у судовым працэсе і даць вам час для заключэньня пагадненьня з адвакатам.
Варта памятаць, што права на абарону гарантавана арт. 62 Канстытуцыі Беларусі і можна сьмела спасылацца на яе.
Агульная норма – тры гадзіны з моманту затрыманьня. Але ў дачыненьні да асобаў, якім пагражае адміністрацыйны арышты, напрыклад за арганізацыю масавых мерапрыемстваў – да 72 гадзін.