Насамрэч
Сузаснавальнік Microsoft Біл
Гейтс, які часта патрапляе ў цэнтар увагі тэорыяў змовы, згадаў раней
«пасьведчаньні аб імунітэце», але гэта ня мае нічога супольнага
зь мікрачыпамі. Ён казаў пра выкарыстаньне «лічбавых сэртыфікатаў»,
якія, паводле сайту
EuvsDisinfo, звычайна выкарыстоўваюцца для адпраўкі
зашыфраванай інфармацыі праз інтэрнэт, паводле такога ж прынцыпу,
як і электронныя подпісы, якія ўжываюць для праверкі асобы.
Большасьць
тэорыяў змовы адносна меркаванага праекту
Біла Гейтса выкарыстоўваць мікрачыпы
заснаваная на артыкуле
ад 19 сакавіка, апублікаваным на сайце biohackinfo, дзе робіцца
непраўдзівая выснова, што тэхналёгія будзе выкарыстоўвацца ў якасьці
«капсул, якія могуць быць ужыўленыя людзям і мець лічбавыя сэртыфікаты,
якія могуць паказаць, хто быў правераны на каранавірус».
Падзяліцеся ў сацыяльных сетках са сваімі сябрамі