Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падчас пратэсту ў Менску, 14 ліпеня 2020
Падчас пратэсту ў Менску, 14 ліпеня 2020

Людзі выйшлі на вуліцы пасьля нерэгістрацыі Бабарыкі і Цапкалы. Адбыліся затрыманьні

Усё, што варта ведаць пра выбарчую кампанію ў Беларусі, якая адбываецца ва ўмовах пандэміі каранавірусу.

1 ад БНФ, 5334 ад БРСМ. Хто будзе назіраць за прэзыдэнцкімі выбарамі

Цэнтравыбаркам акрэдытаваў 33 579 нацыянальных назіральнікаў на прэзыдэнцкіх выбарах, сьведчаць дадзеныя на сайце камісіі.

26 843 нацыянальныя назіральнікі, або 80%, прадстаўляюць грамадзкія аб’яднаньні.

  • Фэдэрацыя прафсаюзаў Беларусі вылучыла 8059 чалавек,
  • Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі — 5334,
  • праўладнае аб’яднаньне «Белая Русь» — 4326,
  • Беларускае аб’яднаньне вэтэранаў — 3397,
  • Беларускі саюз жанчын — 3005,
  • Беларускі фонд міру — 1220,
  • Беларускі Хэльсынскі камітэт — 47,
  • БНФ «Адраджэньне» — 1.
  • Іншыя грамадзкія аб’яднаньні дэлегавалі 1454 чалавекі.​ Цалкам чытайце тут.

Генпракуратура Беларусі заклікала не страйкаваць 3 жніўня. Заклікаў на такі страйк не знайсьці

Генэральная пракуратура Беларусі заклікала грамадзян «абачліва ставіцца да разьмешчанай у сетцы Інтэрнэт інфармацыі» — і расказала пра незаконнасьць нібыта анансаванага на 3 жніўня страйку. «Па сьцьверджаньнях ананімных правакатараў», такі страйк нібыта не прагул, бо прагулам ня лічыцца адсутнасьць на працы менш як тры гадзіны, піша Генпракуратура і абвяргае гэта.

Заклікаў на такі страйк Свабодзе знайсьці не ўдалося. Пошук праз Google, а таксама па найбольш папулярных Telegram-каналах не паказаў ніякіх заклікаў ні на якія страйкі ў Беларусі на гэтую дату. Магчыма, што заклікі да «агульнанацыянальнай забастоўкі» распаўсюджваліся празь нейкія каналы з закрытым доступам. Цалкам чытайце па спасылцы.

Назіральнікі ПА АБСЭ не прыедуць на прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі

Парлямэнцкая асамблея АБСЭ ня будзе накіроўваць назіральнікаў на прэзыдэнцкія выбарамі ў Беларусі, паведаміў БелаПАН 7 ліпеня кіраўнік аддзелу прэсы і камунікацыі ПА АБСЭ Нэт Пэры. «У нас няма плянаў назіраць за выбарамі да восені, як мінімум, з прычыны пандэміі COVID-19», — сказаў Нэт Пэры.

Беларусь дасюль не накіравала міжнародным арганізацыям запрашэньні назіраць за сёлетнімі прэзыдэнцкімі выбарамі. 2 ліпеня кіраўніца Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека Інгіб’ёрг Соўлрун Гістладоўтыр ужо​ выказвала заклапочанасьць з гэтай нагоды.

«Няхай увесь сьвет даведаецца, што робіцца ў Беларусі». Арганізатара акцыі салідарнасьці ў Барсэлёне «ветліва» папярэдзілі праз тэлефон

Беларусу Аляксандру Юрэвічу, які быў заяўнікам акцый салідарнасьці ў Барсэлёне, патэлефанавалі зь невядомага нумара і па-расейску «ветліва намякнулі», каб гэтага больш не рабіў, бо яму давядзецца яшчэ зьвяртацца ў беларускую амбасаду, рабіць дакумэнты.

Свабода пагаварыла з Аляксандрам Юрэвічам пра акцыі салідарнасьці зь Беларусьсю і пра тое, як на іх рэагуюць у Барсэлёне. Чытайце інтэрвію па спасылцы.

Юрыст штабу Бабарыкі адказаў на пытаньні пра рэфэрэндум. ВІДЭА

Ці не адкіне ўлада рэфэрэндум на той ці іншай падставе? Хіба народ прагне новай Канстытуцыі? Ці мэта ініцыятывы — стварэньне партыі Бабарыкі? На гэтыя і іншыя пытаньні журналістаў Свабоды Юрыя Дракахруста і Аляксея Знаткевіча адказаў Максім Знак, юрыст патэнцыйнага кандыдата ў прэзыдэнты Віктара Бабарыкі. Тэкст чытайце па спасылцы.

«Вошы, літар вады на суткі, месяц бяз душу». Вольга Мікалайчык расказала пра турму на Акрэсьціна

7 ліпеня рэжысэрка і грамадзкая актывістка Вольга Мікалайчык выйшла на волю пасьля месяца арышту, які атрымала за ўдзел у выбарчых пікетах.

«Усе сьвядомыя, уся буза, тут канцэнтраваліся», — Лукашэнка пра Менск у першай палове 1990-х

Кіраўнік Беларусі заявіў на сустрэчы з актывам гораду Менску 7 ліпеня, што сталіца Беларусі ў першай палове 1990-х была крыніцай дзяржаўнага «хаосу».

Сьпевака Калдуна, які выступаў 3 ліпеня перад Лукашэнкам, шпіталізавалі з каранавірусам

Самы масавы ягоны выступ за апошні час — на адкрыцьці фантана ў Менску 3 ліпеня. Калдун перажывае, што мог там кагосьці заразіць.

40 тысяч прыхільнікаў Цапкалы адгукнуліся на ягоны заклік даказаць свае подпісы

Больш за 40 тысяч чалавек адгукнуліся на заклік штабу Валерыя Цапкалы абараніць свае подпісы, гаворыцца на афіцыйным сайце прэтэндэнта на найвышэйшую пасаду.

Уся стратэгія Лукашэнкі — «выжыць сёньня», — палітычны экспэрт

Палітычны экспэрт Ягор Лебядок адказвае на пытаньне, чаму ўлады пайшлі на сілавы варыянт, называе галоўную рызыку для Менску і заяўляе, што кожная выбарчая кампанія Лукашэнкі — гэта фільм жахаў пад назвай «Яны».

Рэгістрацыя кандыдатаў у прэзыдэнты адбудзецца 14 ліпеня, на агітацыю застанецца 25 дзён

Як паведамілі Свабодзе ў Цэнтарвыбаркаме, рэгістрацыя кандыдатаў у прэзыдэнты заплянавана на 14 ліпеня — гэта апошні з магчымых дзён.

Ці горшы Бабарыка за Лукашэнку, альбо Чаму беларусы заўжды шукаюць «руку Масквы»?

Сам па сабе факт, што ў крытычны момант беларускай гісторыі пэўная частка нацыянальна арыентаваных сілаў аказалася па адзін бок барыкад з рэжымам Лукашэнкі супраць большасьці грамадзтва — цікавы фэномэн.

У міліцыі сказалі, што шматдзетнага бацьку, які зьняў правакацыю на відэа, не затрымлівалі

3 ліпеня ў сеціве зьявілася відэа каардынатара ініцыятыўнай групы Сьвятланы Ціханоўскай Аляксандра Мілюка, дзе відаць, як да яго на вуліцы чапляецца мужчына, лаецца і просіць грошы. Міма праяжджала міліцыя, спынілася і забрала абодвух у пастарунак.

Мілюк, жыхар райцэнтру Масты Горадзенскай вобласьці і шматдзетны бацька, вяртаўся ў той дзень дадому з 11-гадовым сынам. Міліцыя не дазволіла яму адвесьці дзіця дахаты, урэшце па сына на месца канфлікту прыехала жонка. На погляд Мілюка, незнаёмец пачаў супраць яго правакацыю, каб зладзіць бойку. Мужчына думае, што гэта перасьлед за палітычную дзейнасьць.

Мілюк расказаў, што ён зь міліцыі запатрабаваў адвесьці яго на агляд, каб пацьвердзіць, што цьвярозы. Аднак у машыне яму зрабілася блага, падняўся ціск, тэмпэратура, не хапала паветра. Урэшце яго шпіталізавалі, тэсты далі станоўчы вынік на каранавірус. Цяпер ён у мастоўскім шпіталі.

Разгойдваньне сытуацыі ці крамлёўскі кандыдат? Ва Ўкраіне расказалі пра сцэнары ўдзелу Расеі ў беларускіх выбарах

Былы палітвязень Кобец у Кіеве расказаў аб магчымых сцэнарах кампаніі 2020 году: «Беларускі сцэнар — транзыт улады. Усе іншыя — на карысьць Расеі».

«У іх быў доўгі сьпіс». Да айцішніка прыйшлі сьледчыя, бо напісаў міліцыянту, які затрымліваў Ціханоўскага

«Прызнаю, што выказваўся ў ягоны адрас не зусім карэктна, але без пагроз», — зазначае Дзьмітры. Цяпер ён ведае, што такіх, як ён, абураных гледачоў у інтэрнэце аказалася шмат, допісы некаторых пракуратура палічыла пагрозай супрацоўніку міліцыі і завяла крымінальную справу.

Глядзіце, дзе ў Віцебску дазволілі агітаваць за кандыдатаў у прэзыдэнты. ФОТА

Віцебскі гарвыканкам дазволіў весьці перадвыбарчую агітацыю на сьвежым паветры ў трох месцах. Па адным на кожны раён Віцебску. Глядзіце фота месцаў для агітацыі і чытайце артыкул пра іх па спасылцы.

«Вы асудзіце чалавека, які месяц сядзіць без вады». Севярынцу далі яшчэ 15 сутак праз скайп

У Савецкім раённым судзе Менску адбыўся чарговы суд над палітвязьнем, сустаршынём БХД Паўлам Севярынцам, які ўжо месяц знаходзіцца пад арыштам у ізалятары на Акрэсьціна. Палітыка ў суд не прывезьлі, судзьдзя Вера Галаўкова дапытала яго праз скайп. Перад судом гэтаксама праз скайп Севярынцу дазволілі пагаварыць з адвакатам.

Севярынца абвінавацілі ў паўторнай арганізацыі і ўдзеле ў несанкцыянаваных акцыях — гэта частка 3 артыкулу 23.34. Паводле пратаколаў, ён заклікаў да правядзеньня несанкцыянаваных пікетаў «кожную суботу» да 9 жніўня. Гэта, паводле матэрыялаў справы, Севярынец казаў 7 чэрвеня на пікеце каля Камароўскага рынку. Чытайце рэпартаж з суду па спасылцы.

«Я ня ставіў подпісу». Мянчук заявіў у міліцыю, што ягоны подпіс падрабілі пры вылучэньні сябра ўчастковай камісіі

Мянчук Алег Зыль знайшоў «свой» подпіс пад заявай выбарнікаў аб вылучэньні прадстаўніка ў склад выбарчай камісіі. Ён сьцьвярджае, што нічога не падпісваў, і просіць міліцыю праверыць факт падробкі яго подпісу.

Пад заявай падпісаліся яшчэ 4 чалавекі, якія «не пазналі» сваіх подпісаў за вылучэньне ў сябры камісіі начальніцы аддзелу кадраў ААТ «Белмэтал» Тацяны Плашчынскай. Чытайце артыкул цалкам па спасылцы.

«Фальсыфікацыя — цяжкі грэх». Католікі абвясьцілі кампанію за сумленныя выбары

Група беларускіх католікаў распачала кампанію супраць фальсыфікацый на выбарах. Ініцыятары зьвяртаюцца да чальцоў выбаркамаў з заклікам сумленна лічыць галасы і нагадваюць, што ўдзел у фальсыфікацыях ці замоўчваньне іх — «цяжкі грэх». Да кампаніі пакуль далучыліся католікі зь Менску і Гомля.

«Наша задача — заахвоціць католікаў, якія ўваходзяць у склады выбарчых камісій, выконваць заканадаўства Беларусі і прадухіляць любыя парушэньні. З гэтай мэтай мы апублікуем адкрыты ліст, выказваньні сьвятароў і вядомых сьвецкіх вернікаў, інфармацыю пра вучэньне Каталіцкай царквы пра абавязкі ўдзелу вернікаў у грамадзкім і палітычным жыцьці», — патлумачыў адзін з ініцыятараў кампаніі Арцём Ткачук. Цалкам чытайце па спасылцы.

«Чаму Лукашэнка так тупае нагамі? Таму што ў яго забралі кармушку». Вялікае інтэрвію з народным артыстам Беларусі Эдуардам Ханком

«Я не адчуваю розьніцы паміж колішняй савецкай рэспублікай і цяперашнім нібыта сувэрэнітэтам. Ці то вобласьць, ці то губэрня — усё адно прыдатак да Масквы. Лукашэнка гаворыць па-расейску, з раніцы да вечара расейскія тэлеканалы, усё абвешана афішамі расейскіх выканаўцаў. Пра якую Беларусь гаворка?» Кампазытар Эдуард Ханок пра «халяўную псыхалёгію», якая давяла дзяржаву да краху. Чытайце інтэрвію па спасылцы.

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG