ЦВК расказала, колькі подпісаў здалі за вылучэньне кандыдатаў у прэзыдэнты. Сьпіс
ЦВК паведаміла, колькі подпісаў здалі і колькі прынялі ў ініцыятыўных групаў для вылучэньня кандыдатаў у прэзыдэнты. Некаторыя лічбы разыходзяцца з названымі самімі патэнцыйнымі кандыдатамі.
Паводле лічбаў ЦВК, такую колькасьць подпісаў здалі за патэнцыйных кандыдатаў:
- Аляксандар Лукашэнка — 1 958 800 подпісаў падалі (1 939 572 прынялі, прызнаўшы сапраўднымі);
- Віктар Бабарыка — 367 179 (165 744 прынялі);
- Валер Цапкала — 158 682 (75 249 прынялі);
- Ганна Канапацкая — 151 631 (146 588 прынялі);
- Сяргей Чэрачань — 149 750 (143 109 прынялі);
- Андрэй Дзьмітрыеў — 110 754 (106 841 прынялі);
- Сьвятлана Ціханоўская — 109 479 (104 757 прынялі).
Праваабаронцы прызналі палітвязьнямі яшчэ дваіх з каманды Бабарыкі. Агулам цяпер 25
Прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасьці прызналі палітычнымі зьняволенымі яшчэ дваіх затрыманых з атачэньня экс-банкіра і прэтэндэнта на найвышэйшую пасаду Віктара Бабарыкі — Алену Карагачаву і Дзьмітрыя Карака.
Алену Карагачаву, удзельніцу ініцыятыўнай групы і асабістую памочніцу Віктара Бабарыкі, затрымалі супрацоўнікі ДФР КДК 1 ліпеня. Яе абвінавачваюць ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў і збораў і трымаюць у СІЗА КДБ.
Аднаго з каардынатараў ініцыятыўнай групы Бабарыкі Дзьмітрыя Карака затрымалі 18 чэрвеня разам з Эдуардам Бабарыкам па дарозе ў выбарчую камісію для здачы сабраных подпісаў. Ад таго часу ён знаходзіцца пад вартай у СІЗА КДБ. Цалкам чытайце тут.
«Пратэставых настрояў не назіралася». Кіраўскі райвыканкам памылкова адправіў справаздачу пра выбары грамадзкім актывістам
Кіраўскі райвыканкам хацеў выслаць справаздачу «Пра дзейнасьць ініцыятыўнай групы» ў галоўнае ідэалягічнае ўпраўленьне Магілёўскага аблвыканкаму. Ліст памылкова адправілі на электронны адрас прадстаўніцы ініцыятывы «Ўмовы для мовы» Аліны Нагорнай. Яна вядзе шмат перапісак зь дзяржаўнымі ўстановамі, таму ейны адрас ёсьць у выканкамах. Што райвыканкам напісаў у справаздачы, чытайце па спасылцы.
Litesound пазбавілі канцэртаў за крытыку ўладаў. Гурт адказаў гімнам «Мы героі»
«Гэтым летам, калі не засталося абыякавых да таго, што адбываецца навокал, песьня „Мы героі“ прысьвячаецца людзям, якія не здаюцца», — адзначаюць фронтмэны рок-гурту Litesound браты Каракіны. Папулярны калектыў пераклаў на беларускую мову і выклаў у шырокі доступ свой гіт We Are the Heroes, зь якім прадстаўляў Беларусь на конкурсе Eurovision-2012.
«Ды нас нас ужо адусюль паздымалі. Было запрашэньне на Дзень Рэспублікі 3 ліпеня, аргумэнтавалі, што Міністэрства культуры нашага ўдзелу не пацьвердзіла. Плянавалі выступ на сярэдзіну месяца — мяркуючы па ўсім, таксама адмяняецца. І гэта пачалося літаральна пасьля першых выказваньняў у сацсетках», — распавядаюць музыкі. Чытайце вялікае інтэрвію па спасылцы.
«Евалюцыя» ў Амстэрдаме: беларусы правялі акцыю з карцінамі Шагала і Суціна. ФОТА
5 ліпеня ў цэнтры сталіцы Нідэрляндаў, каля музэю Ван Гога беларусы Амстэрдаму правялі ўжо чацьвёрты «ланцуг салідарнасьці» зь Беларусьсю. Гэтым разам у цэнтры ўвагі былі карціна «Ева» Хаіма Суціна і творчасьць Марка Шагала — абодва мастакі габрэйскага паходжаньня нарадзіліся і расьлі ў Беларусі.
«Нягледзячы на мастацкую форму, мы распаўсюджваем інфармацыю пра палітвязьняў і нечалавечыя ўмовы, у якіх іх утрымліваюць, пра тое, за што ў Беларусі можна трапіць у аўтазак, пра формы пратэсту і салідарнасьць», — кажа Свабодзе ўдзельніца амстэрдамскіх акцыяў Дар’я Слабчанка. Чытайце цалкам па пасылцы.
Ярмошыну прызналі пацярпелай у рамках крымінальнай справы Ціханоўскага
Старшыню Цэнтравыбаркаму Лідзію Ярмошыну прызналі пацярпелай у рамках крымінальнай справы блогера Сяргея Ціханоўскага, мужа прэтэндэнткі ў прэзыдэнты Сьвятланы Ціханоўскай.
«Мяне выклікалі ў Сьледчы камітэт для дачы паказаньняў. Гэта было неўзабаве пасьля напісаньня заявы, тыдні два таму. Прызналі пацярпелай. Я казала тое ж самае, што ўжо ўсе чулі: спадар Ціханоўскі пагражаў прыйсьці да мяне дадому без маёй згоды, што зьяўляецца ціскам і пагрозай маёй бясьпецы», — сказала Лідзія Ярмошына. Цалкам чытайце тут.
МУС Беларусі адказала на звароты з нагоды масавых затрыманьняў на выбарчых пікетах
У адказе МУС гаворыцца, што ў адпаведнасьці з Выбарчым кодэксам ініцыятыўныя групы па зборы подпісаў за вылучэньне кандыдатаў могуць без атрыманьня дазволаў праводзіць масавыя мерапрыемствы толькі ў форме пікетаў у месцах, не забароненых мясцовымі ўладамі. Ва ўсіх іншых выпадках мерапрыемствы трапляюць пад дзеяньне закона «Аб масавых мерапрыемствах».
Удзельнікі такіх мерапрыемстваў абавязаныя «няўхільна выконваць парадак іх арганізацыі і правядзеньня, устаноўленыя забароны і абмежаваньні». Тых, хто парушае гэты парадак, прыцягваюць да адказнасьці, прадугледжанай заканадаўствам. Цалкам чытайце па спасылцы.
Не даюць спаць, матрацы з вошамі, 7 сутак у карцары. Актывіст расказвае пра ўмовы на Акрэсьціна
Актывіст АГП Мікалай Маслоўскі днямі выйшаў на волю пасьля 15 сутак адміністрацыйнага арышту за тое, што вёў стрым са збору подпісаў каля Камароўскага рынку.
Калі Маслоўскі трапіў на Акрэсьціна, там ужо больш як два тыдні адбывалі арышт Мікалай Статкевіч, Павал Севярынец ды іншыя апазыцыйныя актывісты і сябры ініцыятыўных груп. Людзі, якія зь імі сядзелі, па выхадзе на волю расказвалі, што ў камэрах вошы, матрацаў не выдаюць, ва ўзаемаадносінах паміж «палітычнымі» і звычайнымі арыштантамі штучныя праблемы. Ці зьмянілася што цяпер? Чытайце па спасылцы.
Каму патрэбныя эмігранцкія мітынгі? Таболіч супраць Шчура
Чым тлумачацца сёлетнія акцыі салідарнасьці дыяспары — беспрэцэдэнтныя паводле масавасьці і геаграфічнага ахопу? Ці прыедуць эмігранты ў Беларусь, каб дэманстраваць сваю салідарнасьць на бацькаўшчыне? Чаму акцыі салідарнасьці дыяспары праходзяць пад бел-чырвона-белымі сьцягамі, а сымбалі галоўных цяперашніх канкурэнтаў Лукашэнкі — сэрцайка Бабарыкі і тапак Ціханоўскага?
Гэтыя тэмы ў «Праскім акцэнце» абмяркоўваюць музыка і бізнэсовец Алесь Таболіч, пісьменьнік Макс Шчур і аглядальнік Свабоды Юры Дракахруст. Чытайце па спасылцы.
Валер Цапкала адказвае на пытаньні Свабоды. УЖЫВУЮ
У жывым эфіры прэтэндэнт на прэзыдэнта Валер Цапкала адказвае на пытаньні журналістаў і гледачоў Радыё Свабода. Задавайце свае пытаньні ў чаце трансьляцыі.
Цапкала расказаў, чаму не гаворыць па-беларуску
У інтэрвію Свабодзе патэнцыйны кандыдат на прэзыдэнта Валер Цапкала расказаў, чаму яму цяжка гаварыць па-беларуску, і паабяцаў заняцца вывучэньнем беларускай мовы.
Цапкала патлумачыў, што яму цяжка размаўляць па-беларуску праз паланізмы ў маўленьні. Палітык сказаў, што ў 1970-я гады, калі жыў у Горадні, стаў вывучаць польскую мову па амэрыканскіх фільмах і мультфільмах. Тады польская мова дамінавала ў яго над беларускай, бо была крыніцай новай інфармацыі. Паводле Цапкалы, паланізмы ў яго маўленьні сустракаюцца часьцей за русізмы.
«У мяне па беларускай літаратуры было 5, я вельмі люблю беларускую паэзію. Ведаю на пам
яць творы Багдановіча, вельмі ён мне падабаўся», — сказаў Цапкала.
Амаль тры месяцы арышту. Падсумоўваем маратон адміністрацыйных судоў па «справе Ціханоўскага»
У Горадні маратонам прайшлі 9 адміністрацыйных судоў над фігурантамі «справы Ціханоўскага», якія ўжо месяц сядзяць у СІЗА. У выніку кожны атрымаў ад 5 да 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Агулам 81 суткі арышту на ўсіх.
«Латвія ня сябар лукашэнкаўскага рэжыму», — экс-прэзыдэнтка Вайра Віке-Фрэйбэрга
У інтэрвію Свабодзе яна расказала, чаму за 8 гадоў ані разу не запрасіла ў Рыгу Аляксандра Лукашэнку; за што ўдзячная эўраінтэграцыі і чаму не перажывае, што яе краіна страціла савецкую прамысловасьць.
Праўладны палітоляг, які «прадказаў» арышт Бабарыкі, думае, што яго не зарэгіструюць кандыдатам
На думку Пятра Пятроўскага, у Сьвятланы Ціханоўскай «невысокія» шанцы перамагчы на выбарах, нават калі яе зарэгіструюць кандыдаткай, бо «яна ня мае харызмы» і «не зьяўляецца палітычна падкаваным чалавекам».
А пытаньне з адмовай у рэгістрацыі Віктара Бабарыкі «на 99,9% вырашанае», перакананы Пятроўскі:
«Тыя крымінальныя справы, якія распачалі супраць яго, не даюць яму магчымасьці здаць дэклярацыю аб даходах».
Маўляў, калі Бабарыка здасьць праўдзівую дэклярацыю, то «прызнае сябе вінаватым у нявыплаце падаткаў», а калі здасьць непраўдзівую, яго не зарэгіструюць, бо ўсё роўна выявяць незадэкляраваныя даходы.
На думку Пятроўскага, уладам няма пагрозы ад масавых пратэстаў, бо «іх ужо здушылі папярэднімі арыштамі», «незадаволенасьць сышла ў Facebook і вулічныя акцыі разышліся», а ўлады «настроены на жорсткі сцэнар» і «ня факт», што дадуць правесьці людзям акцыі пратэсту.
У дзень выбараў 9 жніўня ЦВК зьвядзе кантакты з прэсай да мінімуму. За выключэньнем дзяржаўных СМІ
Цэнтарвыбаркам не плянуе запускаць у дзень выбараў 9 жніўня інфацэнтар для прадстаўнікоў СМІ. Мяркуецца, што папярэднія вынікі журналістам агучаць раніцай 10-га. Прычына — эпідэміялягічная сытуацыя ў краіне.
Дзе ў Магілёве дазволілі агітаваць за кандыдатаў на прэзыдэнта. ФОТА
У Магілёве для перадвыбарчай агітацыі гарвыканкам вызначыў дзьве пляцоўкі на ўскрайках буйных жылых масіваў каля спарткомплексаў. У ініцыятыўных групах альтэрнатыўных вылучэнцаў на прэзыдэнцтва заяўляюць, што пляцовак замала і агітацыя пройдзе незаўважнай.
Лукашэнка пра каранавірус: «Магу вас павіншаваць, што мы з гэтай бядой справіліся»
Аляксандар Лукашэнка 7 ліпеня наведаў «сустрэчу з актывам Менску» ў «адміністрацыйным комплексе» на праспэкце Пераможцаў, піша БелТА. Раней такія сустрэчы праводзілі ў Магілёўскай, Горадзенскай, Берасьцейскай і Менскай абласьцях, 29 чэрвеня правёў у Менску сустрэчу з «пэдагагічным актывам».
Што сказаў Лукашэнка ў прамове перад менскім «актывам», сьцісла:
- «Па сутнасьці, толькі ёй [сталіцай] і займаліся ў першыя гады [ягонага прэзыдэнцтва]. Рэсурсы, сілы, якія былі тады, усё сюды ўкладалася». Пазьней жа зразумелі, што «трэба забясьпечыць раўнаважае разьвіцьцё краіны».
- Пагутарыў са старшынёй Савету Рэспублікі Натальляй Качанавай пра сытуацыю з каранавірусам на сёньняшняю раніцу і прыйшоў да высновы: «Я магу вас павіншаваць, што мы з гэтай бядой справіліся».
- У барацьбе з каранавірусам галоўным было «не дапусьціць панікі». «Мы гэта з вамі пераадолелі. І дай Бог, каб далей паціху. Нам трэба паволі адысьці ад гэтай бяды і не дапусьціць паўторнай эпідэміі. Гэта для нас вельмі важна».
- «Адна з асноўных задач, якую мы вырашым у будучай пяцігодцы, гэта пераход на электрамабілі. Мы проста не павінны тут адстаць. Калі мы адстанем, будзе дрэнна. Таму цяжка, цяжка, але нам давядзецца бегчы і хаця б ні ў якім разе не адстаць».
- ІІ Эўрапейскія гульні ў Менску — «гэта быў прарыў, калі хочаце, дыпляматычны прарыў».
- «Дысцыпліна, выканальніцкая і тэхналягічная. Так, у апошнія паўгода-год мы на гэта зьвярнулі ўвагу і пачалі выпраўляцца. Не будзе якасьці — загінем».
- «Будзем разьвіваць гарады-спадарожнікі, але ў Менску трэба скарачаць будаўніцтва. [...] Нам трэба на Менск паглядзець сур'ёзна. Можа быць, вярнуцца яшчэ да генэральнага пляну і канчаткова зацьвердзіць яго і прадставіць менчукам, каб яны разумелі, як будзем рухацца ў бліжэйшую пяцігодку».
- «Задачы вельмі няпростыя. І рэформамі гэтыя задачы ня вырашыш. Паколькі шмат кажуць аб „пераменах“ (вылучанае курсівам слова прамовіў па-беларуску, астатняе па-расейску. — РС), рэформах, я павінен сказаць, як я разумею гэтыя рэформы і як мы ішлі па жыцьці, рэфармуючы: у Беларусі рэформа можа быць толькі ў адным кірунку — як удасканаленьне таго, што ў нас ёсьць».
Эўрапарлямэнтары: настаў час зноў увесьці санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі
31 дэпутат Эўрапарлямэнту — прадстаўнікі розных яго фракцыяў — зьвярнуліся да Эўракамісіі і ўсіх дзяржаваў-удзельніц Эўразьвязу перагледзець рашэньне 2016 году аб зьняцьці санкцыяў з шэрагу беларускіх чыноўнікаў і кампаніяў.
На чале падпісантаў — дэпутаты Карын Карлсбру (Швэцыя) і Пятрас Аўштравічус (Літва). Ліст падпісаў 31 дэпутат, яны прадстаўляюць усе парлямэнцкія групы, апрача правапапулісцкай эўраскептычнай «Ідэнтычнасьць і дэмакратыя».
Адвакаты Віктара Бабарыкі падалі скаргу на абвінавачаньне, якое «не дазваляе рэалізаваць права на абарону»
Лаеўскі патлумачыў, што абвінавачаньне «не дазваляе рэалізаваць права на абарону»: не зьяўляецца дастаткова канкрэтызаваным, каб чалавек мог штосьці зь яго абвяргаць.
Каранавірус як заслона ад дэмакратыі. Улады выкарыстоўваюць пандэмію, каб абмежаваць празрыстасьць выбараў
Беларусь — адна з дзьвюх краін Эўропы (разам з Швэцыяй), якая ня ўводзіла карантыну з прычыны пандэміі каранавірусу. Зусім нядаўна Лукашэнка абвесьціў аб «перамозе» над каранавірусам. І вось на гэтым тле ЦВК і ўлады раптам успомнілі пандэмію і вельмі заклапаціліся здароўем людзей.
І адзін за адным пайшлі абмежаваньні. Чаму назіральнікаў не дапусьцілі на паседжаньні райвыканкамаў, на якіх фармаваліся выбарчыя камісіі? Дык жа ў краіне палае пандэмія! Чаму дасюль не прынята рашэньне аб запрашэньні замежных назіральнікаў? Зноў жа праз пандэмію, разважае аналітык Свабоды Валер Карбалевіч. Чытайце блог па спасылцы.