Насамрэч
Лукашэнка ў той жа дзень заявіў, што ў Беларусі за два з паловай месяцы зрабілі 211 369 тэстаў (такая ж лічба называлася днём раней Міністэрствам аховы здароўя). Паводле Белстату, у Беларусі на 1 студзеня 2020 году жылі каля 9 408 400 чалавек. Гэта значыць, тэстаў зрабілі 22 466 на мільён.
Гэта далёка не другое ў сьвеце месца на душу насельніцтва, хоць тэстаў на мільён чалавек і больш, чым у Польшчы або Ўкраіне. Але, напрыклад, на 5 траўня ў Расеі зрабілі звыш 4,4 млн тэстаў (каля 29 984 на мільён), у Латвіі — 66 150 (каля 34 692 на мільён), у Літве — 149 106 (каля 53 377 на мільён).
Абсалютны рэкорд на Фарэрскіх астравах: там правялі 8157 тэстаў, што пры насельніцтве ў 52 337 чалавек дае 155 855 тэстаў на ўмоўны мільён насельніцтва. Сьледам ідзе Ісьляндыя з 50 477 тэстамі (137 866 на ўмоўны мільён).
Сайт Worldometers, які зьбірае афіцыйныя паведамленьні са статыстыкай пра каранавірус з усіх краінаў сьвету, ставіць Беларусь толькі на 42-е месца ў сьвеце (26-е ў Эўропе) паводле тэстаў на душу насельніцтва.
Падзяліцеся ў сацыяльных сетках са сваімі сябрамі