Насамрэч
Чыстая праўда.
Прынамсі, так стаялі справы 29 красавіка. У Беларусі за гэты дзень выявілі 973 новых выпадкаў захворваньня. Гэта было 14-е месца ў сьвеце і 6-е ў Эўропе, пасьля Расеі, Гішпаніі, Вялікай Брытаніі, Італіі і Нямеччыны.
Але калі глядзець на тэмпы распаўсюду хваробы, то Беларусь была на першым месцы — у ёй у параўнаньні з папярэднім днём колькасьць хворых на COVID-19 павялічылася на 7,4%. Для параўнаньня: у Расеі — на 5,9%, у Гішпаніі — на 2%, у Вялікай Брытаніі — на 2,5%, у Італіі і Нямеччыне — на 1%.
За апошнія 6 дзён (з 24 красавіка) у Беларусі колькасьць хворых на COVID-19 павялічылася на 37% (прыкладна на 5% штодзень). На працягу гэтага тыдня Беларусь па тэмпах распаўсюду каранавірусу абагнала ўсіх суседзяў.
Падзяліцеся ў сацыяльных сетках са сваімі сябрамі