Насамрэч
Няпраўда.
На сайце сусьветнай статыстыкі ў рэжыме рэальнага часу Worldometer рэгулярна прыводзіцца статыстыка аб распаўсюдзе каранавірусу ў краінах сьвету, а таксама пра тэставаньне на вірус, якое праводзяць гэтыя краіны. Табліца на старонцы дае як абсалютную колькасьць праведзеных тэстаў на каранавірус па краінах, гэтак і колькасьць тэстаў на мільён чалавек насельніцтва краіны.
У табліцы па Беларусі прыводзіцца тая ж лічба колькасьці тэстаў, якую падае Алена Богдан — 32 тысячы. Другі паказьнік — колькасьць тэстаў на мільён насельніцтва. Для Беларусі гэта — 3386.
Беларусь з гэтым апошнім паказьнікам аказалася не на 9-м, а на 48-м месцы сярод тых краінаў, якія фігуруюць у табліцы. Сярод суседзяў Беларусі больш тэстаў на каранавірус на мільён насельніцтва правялі Латвія — 10 275, Літва — 7 852 і Расея — 4 379, менш, чым Беларусь — Польшча — 1 926 і Ўкраіна — 115. У Італіі, у якой ахвяраў пандэміі больш за ўсіх, адпаведны паказьнік колькасьці тэстаў на мільён насельніцтва складае 10 252, прыкладна ўтрая большы, чым у Беларусі.
Калі ж глядзець паводле абсалютнай колькасьць зробленых тэстаў, то і паводле гэтага паказьніку Беларусь не на 9-м, а на 39-м месцы. Больш за ўсіх тэстаў зроблена ў ЗША, Нямеччыне, Расеі, Італіі і Паўднёвай Карэі.
Падзяліцеся ў сацыяльных сетках са сваімі сябрамі