Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Славаччына зьмякчыла карантын, каб уратаваць фірмы ад банкруцтва


Славацкі ўрад і прэзыдэнтка
Славацкі ўрад і прэзыдэнтка

Урад Славаччыны, дзе праз каранавірус дзейнічае рэжым надзвычайнай сытуацыі, прыняў рашэньне зьмякчыць жорсткія эканамічныя абмежаваньні, накіраваныя на прадухіленьне распаўсюджваньня інфэкцыі. Пра гэта паведаміла ў суботу Славацкае радыё.

Улады, баючыся масавага банкруцтва ў камэрцыйным сэктары, з будучага тыдня дазволілі працу крамаў оптыкі, садовых прыладаў, будматэрыялаў і інструмэнтаў. Пачнуць працаваць лізінгавыя кампаніі. Зьняцьце забароны на вядзеньне бізнэсу падчас пандэміі тычыцца толькі невялікіх гандлёвых кропак і фірмаў, якія разьвіваюць бізнэс у сфэры лізінгу. Гандлёвыя цэнтры застануцца зачыненымі.

Уладальнікі крамаў абавязаныя забясьпечыць пакупнікоў гелем для дэзінфэкцыі, якім тыя павінны апрацоўваць рукі пры ўваходзе ў гандлёвыя залы. Пакупкі трэба будзе ў аднаразовых пальчатках, якія таксама мае забясьпечыць крама.

У Славаччыне налічваецца 292 хворыя каранавірусам. Шпіталізаваныя 85 чалавек, стан двух мэдыкі ацэньваюць як крытычны. Вылечыліся ад хваробы два чалавекі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG