Насамрэч
Не зусім праўда.
Швэдзкая палітыка барацьбы з пандэміяй сапраўды адрозьніваецца ад палітыкі большасьці эўрапейскіх краінаў. Урад краіны не сьпяшаецца ўводзіць жорсткія абмежаваньні на рух і кантакты грамадзянаў, а толькі рэкамэндуе ім па магчымасьці заставацца дома, устрымлівацца ад неабавязковых паездак і абмяжоўваць сацыяльныя кантакты са сталымі людзьмі. Пры гэтым крамы і рэстараны застаюцца адкрытымі, а грамадзяне Эўразьвязу па-ранейшаму могуць уяжджаць у краіну. Але шмат што робіцца інакш, чым у Беларусі.
Карантын уведзены для навучэнцаў гімназій (ад 15 гадоў), яны пераведзеныя на дыстанцыйнае навучаньне. У Беларусі дзеці могуць не хадзіць у школу па рашэньні іх бацькоў.
У Швэцыі ва ўмовах пандэміі аплачваецца два тыдні знаходжаньня дома пры сымптомах прастуды без даведкі ад лекара. Усе паліклінікі і стацыянары падрыхтаваныя да вялікага патоку пацыентаў з інфэкцыяй, абмежаваны прыём плянавых хворых і адмененыя плянавыя апэрацыі.
Пры гэтым палітыка дзяржавы карэктуецца. Да 27 сакавіка дзейнічала забарона на ўсе грамадзкія сходы з удзелам больш за 500 чалавек. У пятніцу ўрад Швэцыі забараніў з 29 сакавіка ўсе грамадзкія сходы з удзелам больш за 50 чалавек. За парушэньне прадугледжаныя штрафы альбо да 6 месяцаў пазбаўленьня волі.
Падзяліцеся ў сацыяльных сетках са сваімі сябрамі