Насамрэч
Чыстая праўда.
Пра гэта сьведчыць апошняя справаздача Стакгольмскага інстытуту дасьледаваньня праблемаў міру (SIPRI). Паводле яе вынікаў, у 2015-2019 годзе Беларусь была на 20-м месцы сярод краінаў — найбуйнейшых экспартэраў зброі, знаходзілася ў сьпісе паміж Аўстраліяй і Чэхіяй. На Беларусь прыпадала 0.3% усясьветнага экспарту ўзбраеньняў.
Першыя месцы ў сьпісе найбуйнейшых экспартэраў зброі ў сьвеце займаюць ЗША (36% усясьветнага збройнага экспарту) і Расея (21%). Сярод суседзяў Беларусі больш высокае месца, чым яна, у рэйтынгу збройных экспартэраў займае ня толькі Расея, але і Ўкраіна (12-е месца, 1% усясьветнага экспарту ўзбраеньняў).
Астатнія суседзі Беларусі не трапляюць у сьпіс нават першых 25 найбуйнейшых экспартэраў зброі.
Падзяліцеся ў сацыяльных сетках са сваімі сябрамі