Насамрэч
Падман!
Дасьледчы цэнтар ВЦИОМ (Усерасейскі цэнтар вывучэньня грамадзкай думкі) з 2005 году задае расейскім рэспандэнтам пытаньне, якой яны хацелі б бачыць расейска-беларускую саюзную дзяржаву.
Варыянты адказаў: «Уваходжаньне Беларусі ў склад Расеі», «Аб’яднаньне дзьвюх дзяржаваў у адну на раўнапраўнай аснове» і «Абʼяднаньне непатрэбнае, патрэбныя проста добрыя дабрасуседзскія адносіны зь Беларусьсю, як зь іншай дзяржавай».
У 2005 годзе за далучэньне Беларусі да РФ выказваліся 39% апытаных, за абʼяднаньне на раўнапраўнай аснове — 29%, за проста добрасуседзкія адносіны, як з замежнай дзяржавай — кожны чацьвёрты.
За 14 гадоў колькасьць прыхільнікаў далучэньня Беларусі да РФ няўхільна зьніжалася, у 2019 годзе доля прыхільнікаў гэтага варыянту зьнізілася да 17%, больш чым удвая ў параўнаньні з 2005 годам.
Адначасна таксама амаль удвая павялічылася доля прыхільнікаў проста добрасуседзкіх адносінаў з Беларусьсю, як з замежнай дзяржавай. У 2019 годзе прыхільнікам такіх стасункаў быў ужо амаль кожны другі апытаны расеец (48%). Апошняе апытаньне ВЦИОМ пра беларуска-расейскія стасункі было праведзенае ў красавіку 2019 году.
Падзяліцеся ў сацыяльных сетках са сваімі сябрамі