Насамрэч
Хутчэй няпраўда.
Але і ня цалкам няпраўда. Летась усясьветная цана на расейскую нафту маркі Urals складала 463 даляры за тону. Беларусь купляла ў Расеі тую нафту па цане 374 даляры за тону.
У студзені 2020 году цана расейскай нафты складала 449 даляраў за тону. У Расеі з экспартных паставак нафты спаганяецца экспартнае мыта. Яно зьніжаецца, у гэтым і сутнасьць падатковага манэўру, распачатага ў Расеі ў 2018 годзе: у 2018 году яно складала 30%, у 2019 годзе — 25%, сёлета будзе 20%, да 2024 году, зьніжаючыся на 5 адсоткавых пунктаў, зьменшыцца да нуля.
З паставак унутры Расеі мыта не спаганяецца. Іншымі словамі, на ўнутраны рынак нафта ў 2020 годзе пастаўляецца на 20% таньней, чым на экспарт. Паводле дамовы аб Эўразійскім эканамічным саюзе Расея таксама мусіць пастаўляць нафту і Беларусі без экспартнага мыта, гэта значыць, цана яе для Беларусі сёлета павінная складаць 80% ад усясьветнай.
Паводле «Белнафтахіму» цяпер расейская нафта каштуе Беларусі 83% ад усясьветнай цаны. Такім чынам, існая цана нафты для Беларусі складае 80% ад цаны, вышэйшай за ўсясьветную. Фактычна яна істотна ніжэй за ўсясьветную. Але за аснову падліку ўзятая цана, вышэйшая за ўсясьветную. Інакш цана для Беларусі была б такой жа, як для расейскіх спажыўцоў.
Такім чынам Аляксандар Лукашэнка і меў, і ня меў рацыі ў сваім выказваньні: фактычная цана расейскай нафты для Беларусі ніяк не вышэйшая за ўсясьветную, але яна вышэйшая за ўсясьветную цану мінус экспартнае мыта.
Падзяліцеся ў сацыяльных сетках са сваімі сябрамі