Насамрэч
Чыстая праўда.
Гэта вынікае са справаздачы за 2018 год агенцтва ААН па ацэнцы дзіцячай сьмяротнасьці. У справаздачы прыводзяцца дадзеныя па сьмяротнасьці немаўлятаў у сьвеце ў 2016 годзе. Сьмяротнасьць немаўлятаў — гэта колькасьць выпадкаў сьмерці дзяцей ва ўзросьце да аднаго года на 1000 народжаных жывымі. У гэтую колькасьць у Беларусі трапіла і дзіця, якое загінула ад прышчэпкі летась у Ганцавічах.
Адпаведны паказьнік сьмяротнасьці немаўлятаў у Беларусі склаў 2.9 (29 сьмерцяў на працягу году жыцьця на 10000 народжаных жывымі дзяцей). У Латвіі гэты паказьнік складаў 3.9, у Польшчы — 4, у Літве — 4.3, у Расеі — 6.6, ва Ўкраіне — 7.8.
У Беларусі гэты паказьнік дакладна такі ж, як у Аўстрыі.
Паказьнік сьмяротнасьці немаўлятаў вышэйшы, чым у Беларусі, у такіх краінах, як Нямеччына (3.2), Францыя (3.2), Вялікабрытанія (3.7), ЗША (5.6).
Падзяліцеся ў сацыяльных сетках са сваімі сябрамі