Насамрэч
Чыстая праўда.
Самай багатай на апазыцыянэраў была Палата прадстаўнікоў II скліканьня. Туды былі абраныя Вольга Абрамава, якая ў 1996 годзе падпісвала зварот у Канстутуцыйны суд наконт імпічмэнту прэзыдэнту, і прадстаўнік Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ўладзімер Навасяд. Акрамя таго, у самім парлямэнце з дэпутатаў, якія абіраліся пры падтрымцы ўлады, была ўтвораная апазыцыйная група «Рэспубліка». У яе ўваходзілі ў розны час ад 8 да 12 дэпутатаў, у тым ліку алімпійскі чэмпіён Уладзімер Парфяновіч, генэрал Валер Фралоў, бізнэсовец Сяргей Скрабец.
Вольга Абрамава была таксама абраная ў Палату прадстаўнікоў III скліканьня. Там яна, у прыватнасьці, галасавала ў 2005 годзе супраць пакету рэпрэсіўных законаў, у прыватнасьці, аб крымінальнай адказнасьці за дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь і за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі.
У Палаце прадстаўнікоў VI скліканьня, кадэнцыя якой сканчаецца празь некалькі дзён, былі дзьве апазыцыянэркі — Алена Анісім, намесьніца старшыні ТБМ і Ганна Канапацкая, чалец АГП.
Прадстаўнікоў апазыцыі не было ў Палаце прадстаўнікоў І скліканьня, якая была сфармаваная ў 1996 годзе зь ляяльных прэзыдэнту дэпутатаў Вярхоўнага Савету XIII скліканьня.
Таксама ніводнага апазыцыянэра не было ў Палатах прадстаўнікоў IV (2008-2012) і V (2012-2016) скліканьняў.
Падзяліцеся ў сацыяльных сетках са сваімі сябрамі