Насамрэч
Поўная хлусьня. Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына 30 ліпеня сёлета распавяла пра тое, як аплачваецца праца чальцоў выбарчых камісіяў.
«Стаўка за працу ва ўчастковай камісіі паложаная яе старшыні. Нягледзячы на тое, што ўчастковую камісію ствараюць за 45 дзён да правядзеньня выбараў, аплацяць зь іх толькі 30. Цяпер узнагароджаньне складае 887 рублёў на рукі пасьля выплаты падатку, але часьцей за ўсё старшыня дзеліць яго з сакратаром, так што кожны атрымае прыкладна па 443 рублёў» — патлумачыла тады Ярмошіна.
Менш меркавалася плаціць шараговым чальцам камісіяў, але і яны не былі забытыя: «На рукі яны атрымаюць парадку 76 рублёў за 16-гадзінны дзень, гэта падвойная стаўка. З гэтай сумы ўжо будзе выплачаны падаходны падатак. Акрамя таго, некаторыя чальцы камісіі падзяжураць у пэрыяд датэрміновага галасаваньня. Там ім заплацяць за асобныя гадзіны, у залежнасьці ад працягласьці іх дзяжурства» — паведаміла тады старшыня ЦВК.
Падзяліцеся ў сацыяльных сетках са сваімі сябрамі