Насамрэч
Няпраўда. Іх можна палічыць на пальцах дзьвюх рук.
У 1994 годзе, неўзабаве пасьля абраньня прэзыдэнтам, Лукашэнка быў у Польшчы, сустракаўся з прэзыдэнтам Лэхам Валэнсам, наведваў Асьвеньцім.
У 1996 годзе ён быў з афіцыйным візытам у Францыі, сустракаўся з тагачасным прэзыдэнтам Жакам Шыракам.
У Літве кіраўнік Беларусі быў з афіцыйным візытам у 1997 годзе, а наступным разам — у 2009 годзе падчас пацяпленьня стасункаў паміж Беларусьсю і Эўразьвязам.
У 2009 годзе Лукашэнка наведаў Ватыкан і Італію, у Ватыкане сустрэўся з папам рымскім Бэнэдыктам ХVI, адбылася таксама сустрэча з тагачасным прэм’ерам Італіі Сыльвіё Бэрлюсконі.
Наступны візыт у Ватыкан і Італію адбыўся ў 2016 годзе пасьля зьняцьця зь Беларусі большасьці эўрапейскіх санкцыяў, накладзеных за парушэньні правоў чалавека і здушэньне пратэстаў пасьля выбараў 2010 году. У 2016 годзе Лукашэнка ў Ватыкане сустрэўся з папам Францішкам, адначасова тады ж адбыўся і афіцыйны візыт у Італію.
І сёлета 12 лістапада адбываецца афіцыйны візыт кіраўніка Беларусі ў Аўстрыю.
Такім чынам мы налічылі 9 афіцыйных візытаў за чвэрць стагодзьдзя.
Падзяліцеся ў сацыяльных сетках са сваімі сябрамі