Насамрэч
Чыстая праўда. Дынаміка адказаў на моўнае пытаньне ўсіх перапісаў, якія праводзіліся ў Беларусі , падаецца ў артыкуле Вінцука Вячоркі «Прыгоды адсоткаў у каралеўстве крывых люстэркаў».
Дадзеныя імпэрскага перапісу 1897 году прыводзяцца ў артыкуле ў межах Менскай, Магілёўскай, Віцебскай, Віленскай, Гарадзенскай губэрняў.
Падчас перапісу 1897 году асобнае пытаньне пра нацыянальнасьць (этнічнасьць) не задавалася.
У гэтым, першым на беларускіх землях, перапісе роднай пазначылі беларускую мову 63.4% насельніцтва адпаведных губэрняў.
Вынікі дзьвюх наступных перапісаў — 1926 і 1939 году — паказвалі рост долі тых, для каго беларуская — родная. Абодва гэтыя перапісы праводзіліся ў межах тэрыторыі БССР да далучэньня Заходняй Беларусі.
4 пасьляваенныя перапісы ў БССР — 1959, 1970, 1979, 1989 гадоў — фіксавалі зьніжэньне долі тых, для каго беларуская — родная, амаль да ўзроўню дарэвалюцыйнага, 65.6%. Вынік першага перапісу ў незалежнай Беларусі паказаў скачок долі насельніцтва з роднай беларускай прыкладна да ўзроўню перапісу 1970 году.
А падчас апошняга перапісу доля насельніцтва з роднай беларускай аказалася рэкордна нізкая з усіх перапісаў.
Падзяліцеся ў сацыяльных сетках са сваімі сябрамі