Віталя паклалі ў шпіталь — аказалі мэдыцынскую дапамогу, а тым часам у пад‘езьдзе ягонага дому ішлі будаўнічыя працы. Сярод старых няроўных драўляных прыступак пабудавалі цалкам новыя лесьвічныя маршы — для таго, каб Віталь змог спускацца і падымацца на гусенічным пад‘ёмніку. Працы праводзіла мясцовая камунальная служба.
Да таго ж Тэрытарыяльны цэнтар сацыяльнага абслугоўваньня насельніцтва выдзеліў у бясплатнае карыстаньне гусенічны пад‘ёмнік, на які можна ўсталяваць вазок. Аднак працэсам павінен кіраваць другі чалавек, таму Віталь па-ранейшаму ня мае магчымасьці выяжджаць на вуліцу самастойна.
Ён прасіў выдзеліць яму гусенічны вазок, якім ён мог бы кіраваць сам, але такі каштуе каля 10 тысяч даляраў, і мясцовыя ўлады ягоную просьбу не задаволілі. Яму далі ў бясплатнае карыстаньне гусенічны пад’ёмнік (кошт яго — каля 3–5 тысяч даляраў).
«Яно стала бясьпечней. Ну, калі раптам недзе, то, ва ўсялякім выпадку, зь лесьвіцы, а не з вакна зьляціш», — кажа Віталь.