Насамрэч
Апэрацыя «Багратыён», 23 чэрвеня — 29 жніўня 1944
Страты СССР — 178,5 тысячы забітых, 658 тысячаў параненых.
Страты Нямеччыны — па розных крыніцах, ад 150 тысячаў да паўмільёна забітых, зьніклых бязь вестак, параненых і палонных.
Разгром сіламі 1-га Прыбалтыйскага, 1-га, 2-га і 3-га Беларускіх франтоў нямецкай групы арміяў «Цэнтар», вызваленьне Беларусі ад нацысцкай акупацыі.
Бітва ў Ардэнах. 16 сьнежня 1944 — 25 студзеня 1945
Страты Cаюзьнікаў — каля 90 тысячаў.
Страты Нямеччыны — ад 63 да 98 тысячаў.
Контрудар нямецкіх войскаў у Бэльгіі — апошняя спроба Нямеччыны павярнуць ход вайны на сваю карысьць. На першым этапе апэрацыі нямецкія войскі мелі пэўны посьпех. Вынік — перамога саюзьнікаў, пачатак уступленьня амэрыканска-брытанскіх войскаў у Нямеччыну.
Бітва пры Монтэ-Касіна. 17 студзеня — 18 траўня 1944
Страты Саюзьнікаў — 55 тысячаў.
Страты Нямеччыны — 20 тысячаў.
Сэрыя з чатырох крывавых бітваў, у выніку якіх саюзныя войскі прарвалі лінію нямецкіх умацаваньняў, вядомую як «лінія Густава». Вынік — параза нямецкіх войскаў, прарыў «лініі Густава», узяцьце саюзьнікамі Рыму.
Высадка ў Нармандыі, «D-day». 6 чэрвеня 1944
Страты Саюзьнікаў — каля 10 тысячаў, зь іх 4,5 тысячы забітых.
Страты Нямеччыны — ад 6 да 9 тысячаў забітых, зьніклых бязь вестак і параненых.
Найбуйнейшая ў гісторыі марская дэсантная апэрацыя, колькасьць удзельнікаў якой перавысіла 3 мільёны. Вынік — перамога саюзьнікаў, утварэньне пляцдарму на кантынэнце, пачатак вызваленьня Францыі.
Бітва ў затоцы Лейтэ. 17 кастрычніка — 26 сьнежня 1944
Страты Саюзьнікаў — 3,5 тысячы.
Страты Японіі — 12 тысячаў.
Найбуйнейшая марская бітва ў гісторыі. Адбывалася ў моры каля Філіпінаў паміж амэрыканскім і японскім флётамі. Японскі бок упершыню выкарыстаў лётчыкаў-сьмяротнікаў — камікадзэ. Вынік — перамога амэрыканскага флёту, патапленьне аднаго з найбуйнейшых у сьвеце баявых караблёў «Мусасі», спыненьне буйных апэрацыяў японскага флёту.
Падзяліцеся ў сацыяльных сетках са сваімі сябрамі