Насамрэч
Пэдафіліяй называюць сэксуальную цягу дарослага чалавека да дзяцей дапубэртатнага або раньнепубэртатнага ўзросту (не абавязкова зьвязаную са злачынствамі, у тым ліку пасіўную). У ЛГБТ-супольнасьць не ўключаюць пэдафілаў, хоць нярэдка гамафобы сьцьвярджаюць адваротнае і распаўсюджваюць фэйкі пра «далучэньне пэдафілаў да ЛГБТ».
Навуковых дасьледаваньняў, якія зьвязвалі б геяў або бісэксуалаў з падвышнай рызыкай пэдафіліі, няма, затое ёсьць дасьледаваньні, у якіх такой сувязі не знаходзяць, а таксама такія, якія паказваюць, што многія пэдафілы могуць ня мець сэксуальнай цягі да дарослых, незалежна ад полу.
Больш за тое, навукоўцы мяркуюць, што шляхамі прапаганды, выхаваньня, «лячэньня» (PDF) або гвалту немагчыма зьмяніць сэксуальную арыентацыю чалавека — хіба часова прымусіць да непажаданых сэксуальных стасункаў, як тое адбываецца, напрыклад, у турмах (PDF). Пэдафілы могуць гадамі рабіць злачынствы там, дзе выхоўваюць у духу «хрысьціянскіх каштоўнасьцяў», у тым ліку нават у касьцёле. А спробы «тэрапіі», каб «вярнуць» ЛГБТ-чалавеку гетэрасэксуальную арыентацыю, могуць падвысіць рызыку суіцыду.
Падзяліцеся ў сацыяльных сетках са сваімі сябрамі