Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяржаўныя школы ў Латвіі перавядуць на латыскую. Суд прыняў канчатковае рашэньне


Несанкцыянаваны мітынг каля будынка міністэрства адукацыі і навукі Латвіі, 2004 год
Несанкцыянаваны мітынг каля будынка міністэрства адукацыі і навукі Латвіі, 2004 год

Канстытуцыйны суд Латвіі 23 красавіка прызнаў адпаведным Канстытуцыі перавод адукацыі ў дзяржаўных і муніцыпальных школах на латыскую мову. Супраць гэтага пратэставалі прадстаўнікі рускамоўнай меншасьці. Прынятае судом рашэньне канчатковае і ня можа быць аспрэчана.

У сваім рашэньні Канстытуцыйны суд зьвярнуў увагу, што ў канвэнцыі аб абароне нацменшасьцяў сказана, што любы чалавек мае права вывучаць сваю родную мову. Але ў якім аб’ёме гэта будзе рабіцца, канвэнцыя пакідае краінам права вырашаць самім — што і было зроблена ў Латвіі. Асобна ў рашэньні суда заўважаецца, што права вывучаць родную мову не павінна перашкаджаць асваеньню дзяржаўнай мовы, а ёй у Латвіі зьяўляецца менавіта латыская.

«Нацменшасьці павінны ведаць дзяржаўную мову на такім узроўні, каб яны маглі паўнавартасна ўдзельнічаць у жыцьці дэмакратычнага грамадзтва, выкарыстоўваючы гэтую мову», — сказана ў рашэньні Канстытуцыйнага суда.

Прынятае рашэньне Канстытуцыйнага суда пакуль ня тычыцца прыватных школ, у іх адукацыя ў дадзены момант па-ранейшаму можа ісьці на расейскай. Але Канстытуцыйны суд неўзабаве павінен разгледзець пытаньне аб абавязковых моўных квотах у такіх навучальных установах і вырашыць, колькі прадметаў у іх павінна быць на латыскай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG