Як яно на самой справе
Колькасьць абортаў у Беларусі скарачаецца год за годам. Паводле дадзеных міністэрства аховы здароўя Беларусі ў 1991 годзе ў Беларусі было зроблена 235 288 абортаў. А па дадзеным 2017 году беларускі зрабілі 25 249 абортаў, што амаль у дзесяць разоў меней.
У справаздачы Белстату за 2018 год прыводзяцца зьвесткі аб дынаміцы абортаў з пачатку стагодзьдзя.
Удзельная колькасьць абортаў на 1000 жанчын ва ўзросьце 15-49 гадоў у 2000-2017 гадах зьменшылася з 46.2 да 11.3.
У 2000 годзе на 100 родаў прыпадала 128 абортаў. У 2002 годзе іх колькасьць зраўнялася. У 2017 годзе колькасьць абортаў стала ў чатыры разы меншай, чым колькасьць родаў.
Падзяліцеся ў сацыяльных сетках са сваімі сябрамі