/
Зараз даведаемся, што вы ведаеце пра беларускі экспарт. Нафтапрадукты, калійныя ўгнаеньні, трактары — гэта далёка ня ўсё, што Беларусь прадае ў замежныя краіны. Бывае, што на за мяжу беларусы выпраўляюць зусім нечаканыя тавары. Здагадайцеся якія.
За 9 месяцаў 2018 году Беларусь прадала ў Расею 8240 тон ківі на 512 тысяч даляраў.
Сёлета Беларусь пасьпела прадаць за мяжу 111 тон васьміногаў. Асноўныя пакупнікі — краіны ЭАЭС.
За 9 месяцаў сёлета Беларусь прадала 1,7 тысячы тон інжыру, 55 тысяч кіляграмаў бананаў і 89 тон фінікаў.
У гэтым годзе Беларусь прадала 362 тоны кавы (зь іх 279 тон у Расею) на 1,5 мільёна даляраў.
Агулам за 9 месяцаў сёлета Беларусь прадала 7315 аўтамабіляў. Зь іх 129 у Нямеччыну.
Сёлета Беларусь павялічыла экспарт бананаў у 33 разы і прадала гэтага тавару на 34 тысячы даляраў.
За матацыклы Беларусь атрымала 6 мільёнаў даляраў, увесь гэты тавар прадалі ў Расею.
За 9 месяцаў Беларусь прадала ў Расею трох вярблюдаў.
Беларусь экспартавала сёлета 126 кіляграмаў чалавечых валасоў, поўсьці і валасоў жывёл для вырабу парыкоў.
Беларусь сёлета прадала ў Расею 10 раяляў і атрымала за іх 11 тысяч даляраў.