Насамрэч
Ёсьць вялікая розьніца паміж тымі, каго называюць беспрацоўнымі
беларускія ўлады, і тымі, хто сапраўды ня мае працы.Улады называюць
беспрацоўнымі толькі тых, хто афіцыйна
зарэгістраваўся ў цэнтры занятасьці ў якасьці беспрацоўнага. Іх сапраўды 0,3%
ад працоўнай сілы. Але гэта ў лепшым выпадку адна
дзясятая частка тых, у каго няма працы.Справа ў тым, што ў
беспрацоўных няма асаблівага стымулу
рэгістравацца на біржы працы. Максымальны памер дапамогі ў беспрацоўі ў
Беларусі вельмі нізкі — 49 рублёў на
месяц (для параўнаньня, пражытковы мінімум складае 213,67 рубля). І, каб
атрымаць гэтыя грошы, чалавеку яшчэ
трэба сабраць стос дакумэнтаў і даказаць, што ён
вядзе «актыўны пошук» працы. Таму і атрымліваецца, што, паводле
дзяржаўнай статыстыкі, на канец І
кварталу 2018 году афіцыйна зарэгістраваных беспрацоўных было 0,5% ад усёй працоўнай
сілы (22,9 тысячы чалавек).
У той жа час фактычна беспрацоўнымі ў гэты пэрыяд былі ад 4,7%
(мэтодыка падліку ад
Сусьветнага
банку) да 5,1%
(мэтодыка Міжнароднай арганізацыі працы) ад працоўнай
сілы. А гэта больш за 200 тысяч чалавек. І гэтыя лічбы прызнаюць — і афіцыйна
публікуюць — дзяржаўныя органы.
Таму і атрымліваецца, што, паводле афіцыйнай статыстыкі, на
79,2 тысячы вакансій прыпадае 22,9 тысячы
беспрацоўных, а папраўдзе — больш за 200 тысяч.
Толькі адрозьненьням між «афіцыйна зарэгістраваным» беспрацоўем і
рэальным беспрацоўем не ўдзяляецца
шмат увагі. Ды й лічбы «афіцыйнага» беспрацоўя публікуюцца штомесяц, а лічбы
рэальнага называлі толькі шэсьць
разоў за гісторыю незалежнай Беларусі.
Праз тое, што іншай рэгулярнай статыстыкі пра беспрацоўе, акрамя як
пра «афіцыйна зарэгістраванае», не
існуе, у многіх міжнародных рэйтынгах Беларусь лічыцца краінай, дзе больш за
99% насельніцтва забясьпечаныя
працай. Напрыклад, так у табліцах Усясьветнага банку, амэрыканскага Цэнтральнага выведнага ўпраўленьня
, і статыстычнага парталу Statista.com. Толькі ЦРУ робіць зноску пра
нюансы беларускага беспрацоўя, а іншыя не.
Падзяліцеся ў сацыяльных сетках са сваімі сябрамі