Праўда ці фэйк. Што вы ведаеце пра падзеі гэтага тыдня?
arrow_upward
format_size
remove
add
undo
arrow_downward

У вас састарэлая вэрсія браўзэра. Для больш камфортнага і карэктнага прагляду абнавіце свой браўзэр са спасылкі.

Праўда ці фэйк. Што вы ведаеце пра падзеі гэтага тыдня?
share
спэцпраекты мультымэдыя навіны падкасты пра нас кантакты

далучайцеся:

Тэст
Праўда ці фэйк. Што вы ведаеце пра падзеі гэтага тыдня?
Пачаць тэст

Штодня ў сьвеце і ў Беларусі адбываюцца важныя падзеі. На гэтым тыдні Свабода запусьціла «Фактограф», каб прапускаць празь яго заявы палітыкаў, чуткі і стэрэатыпы. Кожны правераны факт мае сваю шкалу праўдзівасьці.

Наколькі сурʼёзна вы чытаеце навіны? Праверце сябе

Пытаньне 1: Калі ў Беларусі ўвядуць «сухі закон»?
Спытайце ў Лукашэнкі
У сталіцы ўжо нельга набыць алькаголь уначы
Ад 2019 году продаж алькаголю абмяжуюць толькі ўначы
Ніколі, бо гэта неэфэктыўна

Спытайце ў Лукашэнкі.

На гэтым тыдні Аляксандар Лукашэнка скасаваў забарону начнога продажу алькагольных напояў у Менску. Забарона Менгарвыканкаму дзейнічала адзін дзень. Рашэньне мясцовых уладаў Лукашэнка назваў «бязглуздым» і дадаў, што забараніў уводзіць «сухі закон» безь ягонага ведама.

ФАКТОГРАФ. Ці праўда, што забарона продажу алькаголю ўначы шкодзіць грамадзтву?

Пытаньне 2: Хто з кіраўнікоў незалежнай Беларусі біў сваіх дзяцей?
Станіслаў Шушкевіч
Мечыслаў Грыб
Аляксандар Лукашэнка
Ніхто зь пералічаных

Аляксандар Лукашэнка сказаў, што біў свайго старэйшага сына Віктара.

«Добрая папруга часам таксама карысная для дзіцяці. Не для ўсіх, вядома», — заявіў Лукашэнка.

Канцэпцыю законапраекту аб хатнім гвалце Лукашэнка назваў «дурасьцю з Захаду».

Пытаньне 3: Хто атрымаў сёлета Нобэлеўскую прэмію ў літаратуры?
Харукі Муракамі
Боб Дылан
Кадзуа Ісігура
Ніхто

Ніхто, літаратурнага «Нобэля» сёлета перанесьлі на 2019 год праз сэкс-скандал.

Пытаньне 4: Колькі разоў ад пачатку году ў Беларусі даражэла паліва?
9
11
16
19

19, апошні раз паліва падаражэла 7 кастрычніка, традыцыйна на 1 капейку. Ад пачатку году цэны на бэнзін падняліся на 15-16%.

Пытаньне 5: Колькі адсоткаў прызыўнікоў маюць адтэрміноўку ад войска?
20%
40%
60%
80%

80% прызыўнікоў атрымліваюць адтэрміноўкі ад службы, заявіў Аляксандар Лукашэнка.

Цягам паўгода-году ўлады будуць займацца зьмяншэньнем гэтай лічбы.

Пытаньне 6: Колькі беларусаў чытае мастацкую літаратуру?
20%
49%
66%
82%

49% апытаных чыталі мастацкую літаратуру, а амаль палова беларусаў не чытае зусім. Толькі 12% чытаюць сучасную беларускую літаратуру.

Колькі насельніцтва чытае кнігі ў іншых краінах?

Пытаньне 7: Якая арганізацыя выступае супраць усталяваньня шыльды да 100-годзьдзя БНР?
Камуністычная партыя Беларусі
Расейскае «национально-освободительное движение» (НОД)
Лібэральна-дэмакратычная партыя
Невядома

Невядома. Менгарвыканкам адмовіўся назваць тых, хто прасіў улады ня вешаць мэмарыяльную дошку на доме на вул. Валадарскага, 9, дзе была абвешчаная незалежнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі.

ФАКТОГРАФ. Ці праўда, што грамадзкасьць супраць «дошкі БНР» у Менску?

Пытаньне 8: На гэтым тыдні беларускія настаўнікі адзначалі прафэсійнае сьвята. Ці адрозьніваюцца заробкі настаўнікаў у Беларусі і Латвіі?
Беларускія настаўнікі зарабляюць больш
Заробак латвійскіх настаўнікаў вышэйшы
Адрозьніваюцца, але нязначна
Заробак аднолькавы

У Латвіі настаўнікі атрымліваюць на 427 эўра больш за сваіх беларускіх калег.

Як дзяржава аплочвае працу настаўніка

Пытаньне 9: Чаму Алег Сянцоў спыніў галадоўку?
Праз крытычны стан здароўя
Бо яна была безвыніковай
Сянцову паабяцалі вызваліць украінскіх палітвязьняў у Расеі
Прычыны невядомыя

Праз крытычны стан здароўя. Сянцоў пратрымаўся бязь ежы 145 дзён.

Галадоўка Алега Сянцова ўвайшла ў гісторыю найбольш працяглых акцыяў пратэсту ў сьвеце.

Асуджаны на 20 гадоў рэжысэр патрабаваў вызваліць усіх украінскіх палітвязьняў у Расеі.

Пытаньне 10: Як ставіцца Беларуская праваслаўная царква да сьмяротнага пакараньня?
Станоўча, бо хрысьціяне мусяць быць законапаслухмянымі
Цалкам адмоўна
Адмоўна, але выступае супраць палітызацыі пытаньня
Штораз мусіць вырашаць суд

Стаўленьне БПЦ да пытаньня сьмяротнага пакараньня адмоўнае, але царква выступае супраць палітызацыі пытаньня. Мітрапаліт Менскі і Заслаўскі Павел 5 кастрычніка падтрымаў увядзеньне мараторыю на сьмяротнае пакараньне.

мой вынік

прайсьці тэст яшчэ раз

close

мой вынік: /

прайсьці тэст яшчэ раз