Насамрэч
Рэдка, але й лісічкі могуць быць чарвівымі. Асабліва старыя. Пра гэта Свабодзе распавяла Тацяна Шабашова, кіраўніца лябараторыі мікалёгіі Інстытуту экспэрымэнтальнай батанікі Нацыянальнай акадэміі навук. «У лісічках утрымліваецца вельмі шмат розных кіслотаў, таму яны менш парушаюцца насякомымі і чарвякамі, чым іншыя грыбы» — кажа Тацяна Шабашова. Але што да радыяцыі і ўтрыманьня шкодных мэталаў, то лісічкі ад іх не абароненыя. Харчаваньне грыбоў так пабудавана, што праз грыбніцу ўсё ідзе на фармаваньне пладовага цела. І там не фільтруецца, ці гэта шкодныя рэчывы паступаюць, ці не. Калі зьбіраць лісічкі ўздоўж дарогі, яны будуць утрымліваць цяжкія мэталы, гэтаксама як і рэшта грыбоў.
Падзяліцеся ў сацыяльных сетках са сваімі сябрамі