Насамрэч
У 2018 годзе на фінансаваньне БРСМ выдзелілі самую вялікую за апошнія 10 год суму ў беларускіх рублях — 6,8 мільёна рублёў. Гэта, напрыклад, у сем разоў болей, чым у 2007 годзе. За гэтыя грошы Міністэрства адукацыі магло б пабудаваць яшчэ адзін дзіцячы садок. У Шчучыне сёлета здалі садок плошчай у 5 тысяч квадратных мэтраў коштам 5,2 мільёна рублёў, піша БелТА. Такі садок разьлічаны на 170 дзяцей.
Падзяліцеся ў сацыяльных сетках са сваімі сябрамі