Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваслаўныя атэісты. У існаваньне Бога верыць траціна праваслаўных расейцаў


Палова жыхароў Расеі верыць у Бога. Сярод расейцаў, якія лічаць сябе праваслаўнымі, такіх — 58 адсоткаў.

Пры гэтым толькі траціна зь іх з упэўненасьцю гаворыць, што Бог існуе. Кожны восьмы праваслаўны расеец ня верыць у існаваньне Бога ці адчувае сумневы з гэтай нагоды. 24 адсоткі рэспандэнтаў вераць у Бога час ад часу. Такія дадзеныя кастрычніцкага апытаньня «Левада-цэнтра».

40 адсоткаў расейцаў вераць у існаваньне пекла і д’ябла. 55 адсоткаў рэспандэнтаў адказалі, што вераць у сурокі і нагаворы, адзначаюць экспэрты «Левада-цэнтра».

Па дадзеных сацыёлягаў, 75 адсоткаў расейцаў адносяць сябе да праваслаўя. Усяго ў цяперашні час у сьвеце налічваецца каля 260 мільёнаў праваслаўных хрысьціян, у тым ліку каля 100 мільёнаў жывуць у Расеі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG