Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Восем кніг дзесяці перакладчыкаў увайшлі ў кароткі сьпіс прэміі імя Карласа Шэрмана


У склад журы сёлетняй прэміі імя былога ганаровага віцэ-прэзыдэнта Беларускага ПЭН-цэнтру Карласа Шэрмана ўвайшлі гісторык, перакладчык Уладзімер Арлоў; выкладчыца, кандыдат філялягічных навук Ганна Бутырчык; паэтка, перакладчыца Галіна Дубянецкая; літаратуразнаўца, перакладчыца, кандыдат філялягічных навук Марына Казлоўская; славіст, перакладчык, рэдактар Сяргей Сматрычэнка.

Паводле ўмоваў конкурсу, сябры журы ня маюць права галасаваць за кнігі, рэдактарамі якіх яны былі. Таксама ў сьпіс не ўключаліся кнігі, у перакладзе якіх яны бралі ўдзел.

1. Надзея Кім. Клайв Стэйплз Льюіс. «Хронікі Нарніі. Пляменьнік чараўніка». Пазытыў-цэнтар, 2016, Менск. З ангельскай.

2. Ігар Кулікоў. «Рыґведа: кола першае». Медысонт, 2016, Менск. З санскрыту.

3. Ігар Крэбс. Генрых Гайнэ «Выбраныя вершы». Зьміцер Колас, 2016, Менск. Зь нямецкай.

4. Віталь Латыш. Сяргей Жадан. «Варашылаўград». Логвінаў, 2016, Вільня. З украінскай.

5. Марыя Пушкіна i Алена Пятровіч. Малгажата Шэйнэрт. «Насыпаць горы». Логвінаў, 2016, Вільня. З польскай.

6. Андрэй Хадановіч. Шарль Бадлер. «Выбраныя вершы». Зьміцер Колас, 2016, Менск. З францускай.

7. Сяргей Шупа. Этгар Керэт. «Сем добрых гадоў». Логвінаў, 2016, Вільня. З іўрыту і ангельскай.

8. Ганна Янкута і Марына Дзергачова. Хорас Ўолпал. «Замак Отранта». Мэры Шэлі. «Франкенштайн, ці Сучасны Праметэй». Зборнік. Кнігазбор, 2016, Менск. З ангельскай.

Пераможца прэміі 2017 году, названай у гонар выдатнага пісьменьніка, перакладчыка, грамадзкага дзеяча Карласа Шэрмана, атрымае ад фонду «Вяртаньне» чэк на суму, эквівалентную 2000 даляраў.

Беларуска-гішпанскі перакладчык родам з Уругваю памёр на пачатку сакавіка 2005 году ў Нарвэгіі, дзе лячыўся. Пасьля крэмацыі ягоны прах прывезьлі ў Беларусь.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG